«Басовішча 2018» абвясціў прыём заявак ад маладых гуртоў

«Басовішча 2018» абвясціў прыём заявак ад маладых гуртоў

Учора стартаваў першы этап конкурсу маладых выканаўцаў, які ладзіць беларускі музычны фестываль «Басовішча 2018». Заяўкі прымаюцца да 26 сакавіка 2018 года.

Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна запоўніць адмысловую форму. Па выніках першага этапу восем гуртоў-паўфіналістаў атрымаюць магчымасць выступіць на канцэртным праслухоўванні «Адборышча» ў адным з менскіх клубаў 11 траўня, пасля чаго чацвёра фіналістаў выступяць на галоўнай сцэне «Басовішча» 20 ліпеня. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, магчымасць выступіць у другі дзень фестывалю, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча 2019» ды ратацыю песень у эфіры «Беларускага Радыё Рацыя». Традыцыйна да ўдзелу запрашаюцца гурты-пачаткоўцы з сярэднім узростам удзельнікаў да 30 год ды пераважна беларускамоўным рэпертуарам, але, калі ты маеш бамбічны матэрыял, усё роўна падавайся!

«Мы як новае пакаленне арганізатараў “Басовішча” імкнемся годна працягваць традыцыі, закладзеныя амаль 30 год таму, але пры гэтым прапаноўваць слухачам актуальнае гучанне ды адкрываць новыя імёны. Менавіта таму мы лічым конкурс асабліва важнай часткай фэсту, – каментуе каардынатарка конкурсу Лідзія Пякарская. – Вельмі прыемна назіраць за поспехамі лаўрэатаў папярэдніх гадоў – Naviband, TonqiXod, .K, Teleport – ды разумець, што перамога на конкурсе ў свой час зрабіла ўнёсак у іх развіццё».

«Басовішча» – найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 года «Беларускім аб’яднаннем студэнтаў» на Падляшшы ў Польшчы. Сёлета фэст пройдзе ў 29-ы раз. Цяпер яго ладзяць дзеці тых, хто калісьці распачынаў рух. У розныя гады ў конкурсе маладых гуртоў на фестывалі перамагалі «Мясцовы час», «КальЯн», Deviation, Znich, IQ48, Indiga, Mauzer, Akute, :B:N:, Sciana ды іншыя. У мінулым годзе фіналістам конкурсу стаў гурт Teleport.

За навінамі «Басовішчаў» сачы праз афіцыйную старонку фестываля ў Facebook.

 

КАМЕНТАРЫ (3)

Raman Žyharaŭ | 28.02.2018 10:16

Глюкі не перамагалі на басах

0 0
34mag.net | 28.02.2018 11:18

Напэўна, «Басовішчам» вельмі падабаліся «Глюкі». А выступалі хоць там? Паправілі.

0 0
Raman Žyharaŭ | 28.02.2018 13:29

У 2008 занялі трэцяе месца

0 0
Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.

Ад аўдыякасеты да Мексікі  – шлях гурта Nürnberg

Ад аўдыякасеты да Мексікі – шлях гурта Nürnberg

Як сабраць 6,7 мільёнаў праслухоўванняў трэкамі па-беларуску?

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Участник «СОЮЗа» рассказывает про каждый трек своего сольника.

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Как поменялся самый популярный беларусский артист за последние годы?

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Музыка, которая лечит.

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

Сразу несколько кандидатов на звание «альбома года».

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Появляются классные вещи.

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Десакрализация места с мрачной историей.

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Рассказываем о новых релизах и начинаем планировать лето.