Оперна-сімфанічны дырыжор і экс-вакалістка індзі-гурта стварылі музычную ініцыятыву ў Варшаве

Оперна-сімфанічны дырыжор і экс-вакалістка індзі-гурта стварылі музычную ініцыятыву ў Варшаве

Беларускі оперна-сімфанічны дырыжор Іван Касцяхін (у мінулым – дырыжор Беларускага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета) і Вольга Цяшкевіч, экс-вакалістка індзі-гурта Clover Club, заснавалі ў Варшаве культурніцкую ініцыятыву Arsis Nova, прысвечаную акадэмічнай музыцы.

Галоўная мэта праекта Arsis Nova – акумуляваць варушняк у сферы беларускай акадэмічнай музыкі праз выкананне і запіс сачыненняў кампазітараў(-ак), якія амаль не гучаць, праз арганізацыю магчымасцяў для таленавітых беларускіх творцаў у краіне і за мяжой, а таксама праз асветніцкія імпрэзы і жывое ўзаемадзеянне з аўдыторыяй.

Нядаўна ініцыятыва заявіла пра сябе, выклаўшы першы рэліз пад назвай «Hidden Place | Secret Life»: пад вокладкай – чатыры творы двух сучасных беларускіх кампазітараў, запісаныя камерным аркестрам з больш чым дваццаці беларускіх музыкаў.

Альбом, па словах стваральнікаў, ёсць музычнай рэфлексіяй на нашу сучаснасць, спробай асэнсаваць калектыўны эмацыйны досвед апошніх гадоў і зафіксаваць наяўную рэчаіснасць. «Hidden Place | Secret Life» – гэта разважанне аб тым, што такое дом: і як фізічная прастора, і як прастора ўнутры нас, у якой адбываецца наша шчырае эмацыйнае жыццё.

Паслухаць рэліз і парэфлексаваць пад музыку можна па спасылцы. Сачыць за навінамі праекта – у Facebook.

 

 

Таксама ініцыятыва Arsis Nova распачынае цыкл жывых музычных спатканняў у Варшаве пад назвай «10 недарэчных пытанняў да дырыжора». Падчас імпрэз Іван Касцяхін пад акампанемент струннага ансамбля будзе распавядаць пра ўсё, што ты хочаш ведаць пра акадэмічную музыку, але баішся спытаць.

Першая сустрэча адбудзецца 9 лістапада а 19-й гадзіне ў Старамейскім доме культуры, у самым сэрцы Старога горада. Калі ты ў Варшаве і пакуль не маеш планаў на доўгі суботні вечар – раім зазірнуць. Уваход вольны.

 

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.