Гамельчукі Sož выпусцілі EP «Apošnija Tancory»
Гомельскі гурт Sož зарэлізіў плытку на чатыры трэкі «Apošnija Tancory».
Sož аб’яднаў выхадцаў з розных музычных тусовак, якія ідэнтыфікуюць сябе «нефармаламі сярэдняга пакалення» і працягваюць рабіць разам – у актуальным зараз жанры электра-пост-панк.
У 2020-м рабяты выдалі сінгл «Malako» і відэа на яго. Рэжысёр кліпа Al Medwedsky, таксама зрабіў рэмікс на песню.
У 2020 годзе пачалася праца над міні-альбомам, але яго паставілі на паўзу, бо «словы і песні згубілі змест для нас тады». «Пазней былі два гады мутарнага пошуку сябе і аранжыровак. Нарэшце мы дарабілі ўсю працу, нам вельмі падабаецца вынік», – кажуць музыкі.
Паслухаць «Apošnija tancory» можна на стрымінгах і бэндкампе.
Да канца 2022 выйдзе кліп на песню «Stotis» (рэжысёр – Варфаламей Курага). Паслухаць новыя песні жыўцом можна будзе ў Варшаве 25-га сакавіка 2023-га.
Фота: Анастасія Дарашэнка