У гэтыя выходныя, 12-14 жніўня, на адлегласці палёту стралы ад Мірскага замка пройдзе пяты музычны опэн-эйр Mirum Music Festival. На юбілейны злёт арганізатары падрыхтавалі асабліва сакавітую праграму з двухдзённым канцэртным лайнапам і афтэрпаці. На гарачае – першы ў Беларусі выступ брытанскага лайв-бэнду Red Snapper. Ваў! Нам пашанціла звязацца з барабаншчыкам гурта Рычардам Тэйрам і спытаць яго пра новы альбом, любоў да групы ў краінах СНД і сучасную музычную сцэну Брытаніі.
Red Snapper – брытанскі музычны калектыў, вядомы сваім інавацыйным скрыжаваннем джаза з рытмічнымі малюнкамі хіп-хопа, драмэндбэйса і электронікі. Першыя тры альбомы, Prince Blimey (1996), Making Bones (1998) і Our Aim Is To Satisfy (2000), група выпусціла на вядомым электронным лэйбле Warp Records, пасля чаго на некалькі гадоў спыніла сваё існаванне. У 2007-м гурт сабраўся зноў і запісаў яшчэ неверагодную Pale Blue Dot (2008), напружаны Key (2011) і афрыканскую псіхадэлічную Hyena (2014).
Апошні рэліз Hyena – гэта пераапрацоўка саўндтрэка, які музыкі запісалі да культавага сенегальскага роўд-муві Touki Bouki, выпушчанага ў 70-я і нядаўна адноўленага Марцінам Скарсэзэ. Гэтая ахутаная дымкай псіхадэлічная фанк-адысея распавядае пра двух маладых сенегальскіх шукальнікаў шчасця, якія мараць з'ехаць у Парыж. Red Snapper шчыра прыправілі прыгоды авантурыстаў стылёвай атмасферай.
Зараз у склад бэнду ўваходзіць барабаншчык Рычард Тэйр, гітарыст Дэвід Аерс, Алі Фрэнд на кантрабасе і вакале і Том Чэленджар на саксафоне і клавішах.
Мы зараз пішам новы альбом, на якім будуць запрошаныя вакалісты, і ён будзе істотна адрознівацца па гучанні ад “Гіены”
Два гады таму вы запісалі альбом Hyena. Зараз гастралюеце з ім і, як я разумею, паралельна рыхтуеце матэрыял для новага альбома. Распавядзіце пра сучасных Red Snapper. У якім кірунку вы плануеце рухацца?
Так, сапраўды, мы зараз пішам новы альбом, на якім будуць запрошаныя вакалісты, і ён будзе істотна адрознівацца па гучанні ад «Гіены». На жаль, гэта ўся інфармацыя, якую мы можам зараз распавесці.
Як вы вырашылі спалучаць джаз з электронным падыходам да музыкі ў першыя гады існавання гурта?
Першапачаткова мы хацелі запісваць трэкі, якія былі б прыдатныя для сэтаў хіп-хоп дыджэяў у пачатку 90-х. Мы знаходзіліся пад уплывам бі-сайдаў амерыканскага хіп-хопу, бэндаў кшталту Eric B. & Rakim. Гэта было няцяжка, таму што ў нас былі жывыя барабаны і кантрабас. Затым Дэвід захапіўся стварэннем гукавых ландшафтаў, таксама яго заўсёды цягнула да саўндтрэкаў, ну і адбівалася музычная спадчына амерыканца. Саксафон мы дадалі, таму што слухалі такія групы, як Morphine.
Вы заўсёды заставаліся пераважна інструментальнай групай. Але на апошніх двух альбомах Key і Hyena чуваць голас Алі. Як атрымалася, што ён заспяваў: выпадкова ці гэта было яго даўнім жаданнем?
Алі доўгі час спяваў на бэк-вакале ў сваёй групе Clayhill, у яго цудоўны голас і выдатныя тэксты, таму няма нічога дзіўнага, што аднойчы ён заспяваў у Red Snapper.
Ці пачалі пасля гэтага радыёстанцыі круціць вашыя песні часцей? Як вы ўвогуле ставіцеся да медыя? Я вельмі здзівіўся, што Pitchfork апошнюю рэцэнзію на Red Snapper напісаў аж у 2003-м.
Зусім не, радыёстанцыі, здаецца, граюць нашыя старыя інструментальныя хіты, праз якія мы сталі знакамітымі, часцей. На працягу многіх гадоў нас любілі і ненавідзелі ўсе віды медыя, таму зараз нас гэта не вельмі турбуе, гэта проста меркаванні людзей. Я хутчэй сказаў бы, што ў цэлым за апошнія 22 гады большасць журналістаў і дыджэяў не вельмі разумела музыку, якую мы робім, і чаму мы яе робім. А «Пічфорк» – гэта амерыканскі сайт, людзі ў ЗША ўсё ж такі асабліва нас не ведаюць. Мы толькі аднойчы выступалі там у 1999-м.
Вы паспяхова застаяцеся незалежнай групай. Як вам удаецца паралельна займацца дыстрыб’юцыяй сваіх рэлізаў і раскладам канцэртных выступаў? Чаму вы больш не супрацоўнічаеце з Warp Records?
Усімі менеджарскімі справамі займаецца наш агент у Бельгіі, які добра разумее, што мы робім. Сёння цяжка прадаваць альбомы, у нас ёсць адданыя прыхільнікі ў Вялікабрытаніі, Заходняй і Усходняй Еўропе, таму мы маем магчымасць часта выступаць. Але хто цяпер купляе музыку?
У 90-я нам вельмі пашанцавала падпісаць кантракт з вялікім незалежным лэйблам Warp, што супала з добрымі часамі для нашага музычнага стылю. Мы тады прадалі шмат альбомаў. Але так не можа доўга працягвацца, калі ты робіш дзіўную музыку!
У папярэдніх інтэрв’ю вы казалі, што былі прыемна здзіўлены, што Red Snapper добра вядомыя ў былых рэспубліках Савецкага Саюза. Як вы ўсталёўвалі кантакт з вашымі прыхільнікамі ў краінах СНД?
Калісьці, у сярэдзіне 90-х, мы адыгралі канцэрт у Маскве і, я думаю, гэтым прыцягнулі ўвагу тамтэйшай моладзі. Наш трэк Keeping Pigs Together адзначыўся на саўндтрэку да фільма «Антыкілер» Ягора Канчалоўскага, што таксама паспрыяла нашай папулярнасці тут. Мы заўсёды працавалі з выдатнымі прамоўтарамі і выступалі на добрых канцэртных пляцоўках. І зноў едзем у Маскву ў канцы верасня.
У 90-я нам вельмі пашанцавала падпісаць кантракт з вялікім незалежным лэйблам Warp, што супала з добрымі часамі для нашага музычнага стылю. Мы тады прадалі шмат альбомаў. Але так не можа доўга працягвацца, калі ты робіш дзіўную музыку!
Вы шмат гастралюеце па Украіне і Расіі. Чаму вы толькі першы раз прыязджаеце ў Беларусь? Што вы ведаеце пра яе? І што вы тут збіраецеся рабіць, акрамя шоу?
Гэта будзе мой другі візіт, я граў як дыджэй у Менску ў 2005 годзе, калі б я мог успомніць назву клуба… [клуб Step, зараз памяшканне Re:public’а – 34mag]. Я памятаю, што дыджэіў у клетцы, падвешанай над танцпляцам. Для астатняй часткі групы гэта будзе першы раз (і краіна, і клетка). Арганізатары Mirum Music Festival спрабавалі замовіць нас на працягу некалькіх гадоў, але толькі зараз усё атрымалася. Пра Беларусь я ведаю, што амаль чвэрць насельніцтва сталі ахвярамі ў Другой сусветнай вайне (неверагодна сумны факт). Таксама я ведаю, што беларусы вядуць свае паходжанне ад адных з самых старажытных народаў ва Усходняй Еўропе (гэты факт мяне захапляе). На жаль, як заўсёды, у нас не будзе шмат часу пасля канцэрта, наш падарожны маршрут даволі складаны. Самае галоўнае для нас – гэта добра выступіць на фестывалі.
Не так шмат чаго змянілася з 90-х: людзі і зараз ходзяць на нелегальныя рэйвы, каб пачуць новую музыку, абменьваюцца ёю, таму што не могуць дазволіць сабе яе купіць, выбіраюцца на прыроду, каб пасядзець на брудных палях і паслухаць канцэрты славутых бэндаў
Што вы плануеце граць на «Міруме»? Ці будуць гэта цалкам апошнія рэчы з саўндтрэка для Touki Bouki, або гэта будзе сумесь старых і новых песень?
Будзе забойны кактэйль са старой класікі Red Snapper, трэкамі з фільма Touki Bouki і апошняга альбома Hyena, некалькі трэкаў з альбома Key, ну і таксама пераапрацоўкі і імправізацыі ў рэальным часе.
Ці супрацоўнічалі вы калі-небудзь з расійскімі або ўкраінскімі музыкамі?
Раней сёлета я тыдзень рыхтаваўся да выступу з двума цудоўнымі барабаншчыкамі ў Кіеве: Георгіем Вальчуком з Atomic Simao і Стасам з «Вагоновожатых». Мы рабілі разам шоу ў падтрымку выступу Red Snapper… Гэта быў цудоўны экспірыенс.
Як зараз выглядае сучасная музычная сцэна ў Брытаніі?
У Вялікабрытаніі цудоўная андэграўндная музыка. Яна змешвае інгрэдыенты, гуляе на чаканнях людзей і цалкам застаецца эксперыментальнай. Будзе гэта грайм, дабстэп, хаус, хіп-хоп, электроніка, акустыка ці тэхна – неістотна. Свежая музыка з’яўляецца заўсёды, бо людзі прагнуць новых гукаў і новых творчых прыёмаў.
Апроч зрухаў фармату і распаўсюду інтэрнэту, не так шмат чаго змянілася з 90-х: людзі і зараз ходзяць на нелегальныя рэйвы, каб пачуць новую музыку, абменьваюцца ёю, таму што не могуць дазволіць сабе яе купіць, выбіраюцца на прыроду, каб пасядзець на брудных палях і паслухаць канцэрты славутых бэндаў.
Папулярная камерцыйная музыка застаецца ў руках буйных лэйблаў і радыёстанцый, дзе сядзяць у асноўным ёлупні з раздзьмутымі заробкамі і адсутнасцю фантазіі.
Гэта будзе мой другі візіт, я граў як дыджэй у Менску ў 2005 годзе, калі б я мог успомніць назву клуба… Я памятаю, што дыджэіў у клетцы, падвешанай над танцпляцам
20 гадоў таму вашымі кумірамі, верагодна, былі музыканты з 20-гадовым вопытам, зараз вы самі маеце такі вопыт. Як, на вашую думку, сучасная музыка будзе развівацца далей?
Думаю, музыкі працягнуць эксперыментаваць з гукамі, інструментамі, гуляць з мультымедыйнымі формамі, каб далей рэалізоўваць сябе. Канешне, электронная музыка страціла шмат душы і запалу, але, з другога боку, яна развіла свой уласны свет і дазволіла маладым людзям без грошай рабіць музыку і даносіць яе да аўдыторыі адразу, без пасярэднікаў.
Вельмі важна, каб музыканты і прадзюсары, як мы, перадавалі свае веды і вопыт моладзі, але ў той жа час не ганілі іх.
Я заўсёды бачу Red Snapper на невялікім востраве далёка ад мацерыка.
Як вы думаеце, ці з'яўляецца Афрыка нашай будучыняй у музычным плане? Чаму вы вырашылі зрабіць рэмікс на Songhoy Blues [малійская блюзавая група – 34mag]? Ці плануеце вы далей працаваць з афрыканскімі бэндамі? І што вы думаеце пра еўрапейскую апрапрыяцыю афрыканскай музыкі?
Афрыка – гэта нашае мінулае і наш культурны падмурак, таму зразумела, чаму яна нас пастаянна вабіць. Мы заўсёды ў яе нечаму вучымся, яна ў нашай крыві, часам яе ўплыў больш відавочны, часам менш. Наконт Songhoy: мы іхнія шчырыя прыхільнікі і для іх таксама быў гонар, калі мы прапанавалі зрабіць ім рэмікс. Але пакуль больш не плануем сумесных рэлізаў з афрыканскімі групамі, таму што праект Touki Bouki / Hyena адняў у нас шмат энергіі.
Я думаю, вельмі важна, каб еўрапейскія музыканты цікавіліся афрыканскай музыкай, і калабарацыі – гэта добрая ідэя пры ўмове, што афрыканскім музыкам добра заплацяць і правільна вырашаць усе аўтарскія пытанні. На жаль, кантроль за гэтымі працэсамі часам трымаецца ў няправільных руках.
Напярэдадні выхаду на «Першаку» новага альбома Pafnutiy’s Dreams гутарым са стваральнікам гурта Паўлам Кузюковічам.
Учора ты адна з самых запатрабаваных дызайнерак адзення ў краіне, а сёння – у полі зроку МУС.
Перед открытием Underdog мы поговорили с его сомелье Артемом Хамицевичем – о вине, культуре и стереотипах.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.