У гэтую суботу падчас лекцыі Валерыя Сазаева ты зможаш пераасэнсаваць сваё стаўленне да самога вызначэння «квір» і зразумець, як яго варта выкарыстоўваць.
Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягваюць серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі сёлета. Місія гэтых мітапаў – прасоўванне беларускага грамадства да больш талерантнай і светлай будучыні. Кожны наш прывоз – гэта спроба апярэдзіць час прынамсі на адзін крок. Нашымі гасцямі ўжо былі журналіст Андрэй Лашак, відэаблогерка Яўгенія Ціманава і навуковая журналістка Ася Казанцава.
Зараз сумесна з нашымі сябрамі з платформы Makeout у межах менскага квір-фестывалю meta-, як і адбудзецца на гэтых выходных 4-6 верасня, мы прапаноўваем табе паслухаць лекцыю Валерыя Сазаева і пераацаніць сваё стаўленне да самога вызначэння «квір». Валерый – магістр рэлігіязнаўства, гендарны даследчык, аўтар шэрагу публікацый па шырокім спектры пытанняў ЛГБТ-супольнасці, заснавальнік служэння Nuntiare et Recreare, дырэктар ЦСІІ «Дзеянне», актыўны ўдзельнік іншых ЛГБТ-арганізацый Санкт-Пецярбурга.
У Менск Сазаеў прыедзе з лекцыяй пра гісторыю з’яўлення паняцця «квір» і яго актуальнасць для рускамоўнага кантэксту. Пакуль паняцце «квір» павольна ўваходзіць у дыскурс рускамоўнай ЛГБТ і фемінісцкай прасторы, заходнія тэарэтыкі, якія першапачаткова ўвялі гэты тэрмін у акадэмію, паступова ад яго адмаўляюцца. Ці сапраўды «квір» з'яўляецца адэкватным паняццем для сучаснай рускамоўнай ЛГБТ-прасторы? Ці магчымы нейкі спецыфічны «квір-актывізм» па-руску? Падчас лекцыі Валерый прапануе сваё бачанне адказаў на гэтыя пытанні і разам з аўдыторыяй абмяркуе гэтую тэму.
Падзея ў Facebook
Выхадцы з менскай джэм-групоўкі By Soulfam прадстаўляюць новы праект.
Стваральнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім – пра беларусізацыю праз кіно і падлеткавую пракрастынацыю беларусаў.
Пакрокава расказваем пра мітусню вакол квір-фестывалю DOTYK, які быў на мяжы адмены.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.