Тураўскі луг, або тураўскае балонне – унікальная экасістэма плошчаю каля 140 га ў пойме ракі Прыпяць. Гэта адное з самых вялікіх месцаў міграцыйных канцэнтрацыяў водна-балотных птушак – каля 200 тыс. птушыных харчуюцца тут пасля веснавой паводкі. Сярод сталых «жыхароў» і залётных мігрантаў, што ляцяць у Міжземнамор’е ды Афрыку, – зуёк вялікі, марадунка, крывок, дубальт, кулік-цякун, баталён, гусь-піскулька – агулам арнітолагі налічылі тут 50 відаў водна-балотных птушак, чвэрць якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу. У 2008 годзе мясціна атрымала міжнародны статус як тэрыторыя, важная для птушак, а таксама тытул біялагічнага заказніку. Працаўнікі АПБ не толькі адкрылі ў Тураве станцыю кальцавання, але сёмы год запар ладзяць дзвіж дзеля распаўсюду інфармацыі пра ўнікальнае месца.
Нягледзячы на нестабільнае надвор’е ў краіне, фестываль прайшоў пад бясхмарным небам і квітучымі дрэвамі на беразе ракі. Плошчу непадалёк ад старажытнага гарадзішча арганізатары ператварылі ў фестывальную пляцоўку, па адным боку якой месціліся кропкі з сувенірнымі вырабамі тураўскіх майстроў, палявы прычэп з юшкаю ды крама з жывою рыбай. Насупраць размясціліся споты, дзе гасцям прапаноўвалі адправіць паштоўку птушынаю поштай, намаляваць куліка на паперы або на ўласнай скуры, зрабіць адмысловы флікер ці сувенір з воўны. Валанцёры працавалі ў асноўным з дзецьмі, але дарослым у творчым баўленні часу таксама не адмаўлялі.
Іншаю забавай сталіся экскурсіі ў пункт назірання за птушкамі ды на станцыю кальцавання. На луг усіх зацікаўленых вазілі на фурманках з сенам, а некаторым шчасліўчыкам нават давалі выпусціць на волю акальцаваных птушак. За разагрэў на танцпляцы адказваў KorneJ, якога змянілі сталічныя гурты «РЭХА», «Нагуаль» і «Разбітае сэрца пацана». Мясцовыя дзеці спачатку недаверліва глядзелі на тых выступоўцаў, але пасля выстраіліся ў чаргу за аўтографамі. Здаецца, у гэты дзень усё склалася – кулікі ды беларускія музыкі атрымалі сваю хвіліну славы.
Не зарасце народная сцежка да стэйдждайвінгу – вялікі фотарэпорт з канцэрта менскіх постпанкаў.
Справаздача з канцэрта, які сабраў паўкіламетровую чаргу на ўваходзе.
Шматтысячная дэманстрацыя супраць забароны абортаў у Польшчы. Фотасправаздача ад варшаўскага кантрыбутара 34mag.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.
КОММЕНТАРИИ (4)
супер!
Класс)
Так приятно смотреть на улыбающиеся лица бабулек и детей)
Для них это что-то совсем новое)
Здорово,молодцы!
По больше бы таких вылазок
Кулики такие прикольные))
keep writing