Некалькі тыдняў таму на адкрытай тэрасе бара «Хуліган» на некалькі хвілін уваскрэс гурт Wasp'n'Hornet, каб разам з маладой шпаной з Groove Dealers выканаць трэк Not Rockers. Гэта праект 34 Music Sessions ад 34mag і Beefeater – зараз будзе гучна.
Гурт Wasp'n'Hornet выпусціў свой адзіны альбом у 2012-м. У хуткім часе калектыў спыніў існаванне. Рэдакцыі 34mag падаецца, што гэтая плытка з'яўляецца адным з лепшых прыкладаў беларускай музыкі 2010-х. Таму мы палічылі справай гонару дапамагчы гурту сабрацца зноў – хаця б на адзін вечар, – каб даць рок-н-ролу і зняцца ў праекце 34 Music Sessions. Здаецца, усё атрымалася.
Папярэднія выпускі 34 Music Sessions:
СП «Перно Рикар Минск» ООО
УНП 101237988
Душэўныя і простыя берасцейскія панк-рокеры лірычна закрываюць сезон 34 Music Sessions.
Стартуем новы сезон гарадскіх лайв-кліпаў 34 Music Sessions. У першай серыі – кранальная акустыка Ані Жданавай у Чырвоным дворыку.
Не трэба словаў, музыкі дастаткова: 34 Music Sessions працягваюць віртуозы з калектыву Taran Trio.
34 Music Sessions рашуча праводзіць лета катэгарычнымі і мужнымі хлопцамі з міні-аркестрыка Intelligency.
Магчымасць пакрэатывіць у файнай кампаніі.
Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.
Космас, штучны інтэлект, флора і фаўна, таямніцы мозга.
КАМЕНТАРЫ (1)
Не знал, что у нас такую годноту куют