Даследчык традыцыйнай музыкі Антон Анішчанка анансаваў тур

Даследчык традыцыйнай музыкі Антон Анішчанка анансаваў тур

Брытанскае выданне The Quietus уключыла «Krope» Антона Анішчанкі ў спіс найлепшых альбомаў 2025-га, назваўшы плытку «надзвычайным псіхагеаграфічным падарожжам» па Беларусі. Гэтай зімой далучыцца да падарожжа можна будзе ў розных кутах Еўропы: музыка вызначыўся з адрасамі і датамі тура.

Антон Анішчанка – беларускі электраакустычны музыка, палявы гуказапісвальнік і даследчык традыцыйнай музыкі. Ён працуе на стыку гукавога мастацтва і этнаграфіі, спалучае архіўныя запісы з палявымі экспедыцыямі, аналагавым сінтэзам і жывой апрацоўкай. Раней мы пісалі пра адзін з яго праектаў – сумесны з Ганнай Сілівончык Parus. Таксама Антон – заснавальнік лэйбла «Шаткаўалка» і незалежнай творчай прасторы Accidental Point.

«Krope» – канцэптуальны альбом з шасці частак, у якім далікатныя народныя запісы з беларускіх этнаграфічных архіваў пераўтвараюцца ў жывыя гукавыя сусветы. Пабудаваны вакол песень, запісаных паміж 1960-мі і 2000-мі, альбом пераасэнсоўвае традыцыйную музыку праз сучаснае гукавое мастацтва. Песні пра каханне, выгнанне і жалобу рэзануюць праз дзесяцігоддзі: знікаючая культурная спадчына не губляе сваёй актуальнасці.

Крытыкі адзначаюць, што ў «Krope» Анішчанка пазбягае музейнай дыстанцыі і падыходзіць да архіўнага матэрыялу як да чагосьці жывога і незавершанага – галасоў, якія чуваць шмат часу пасля. Гэтая перспектыва распаўсюджваецца і на візуальную мову альбома: відэа, створанае для трэка «Pałyn», працягвае даследванне тэмы памяці і пейзажу праз тактыльныя вобразы.

 

 

Дзе будуць канцэрты:

 

22.01 – Młodsza Siostra, Warsaw, PL

23.01 – Kolonia Artystow, Gdańsk, PL

24.01 – My pod scena, Poznan, PL

26.01 – Hanse3, Dresden, DE

28.01 – Morphine Raum, Berlin, DE

29.01 – Cashmere radio, Berlin, DE

31.01 – Vorspiel, Berlin, DE

5.02 – Automat space, Saarbrucken, DE

6.02 – Makroskope, Mülheim an der Ruhr, DE

7.02 – NGHE, Brussels, BE

9.02 – La Régie, Montoire sur le loir, FR

10.02 – Angers, FR

22.02 – accidental point, Minsk

 

Музычныя вынікі 2025-га

Музычныя вынікі 2025-га

Пераслухаем разам.

Квантавы скачок: фотарэпорт з канцэрта апошняга туру «Пятлі прыхільнасці»

Квантавы скачок: фотарэпорт з канцэрта апошняга туру «Пятлі прыхільнасці»

Johnny Cosmic адзняў гістарычную падзею ў Варшаве.

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Можа, і не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу».

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Па ўсім свеце.

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.