На «Першаку» выходзіць трэці лонгплэй мазырскага рэп-праекта «Белены Объелся». Дзесяць трэкаў – дзесяць філасофскіх замалёвак на тэмы, якія хвалююць кожнага, хто застаецца сам-насам са сваёй душой.
«Белены Объелся» пра рэліз:
– Музыкай я займаўся вечарамі паміж працай, у хуткім коле падзей, якое часцяком хацелася прытармазіць, у самых апошніх рэйсах аўтобусаў, якія везлі дамоў. Часам заседжваўся да раніцы. Ноччу жыццё набывае іншыя адценні, думаю, гэта шмат каму вядома.
Назва альбома «Вкус дней» – гаваркая. Гэта смак маіх дзён, шмаццё роздумаў, хвалі настрою, цені мараў. Заўсёды думаў, што, калі знаёмішся з творчасцю чалавека, пазнаеш яго куды глыбей, чым у размовах, пытаннях. У песні можна адкрыцца, спыніць час, прызнацца камусьці ў тым, чаго ніколі не скажаш. І гэта выдатна.
Вокладка – Зміцер Міхееў
Запіс – Алег Кандрацюк
Звядзенне і мастэрынг – Сяргей Сопат, Глеб Кандрацюк, St'ART Studios
Асобная падзяка Веры Мельнік
«Белены Объелся» ў сеціве:
Папярэдні альбом «Безбожники» (2016) на «Першаку» | Soundcloud | VK
Паслухай таксама інструментальны праект хлопца – Plushka
DOWNLOAD 93 МБ