6325 1 90

«Зброя пролетаріату»

Харкаўскі ска-панк-гурт «Сабакі ў космасе» разам з пісьменнікам Сяргеем Жаданам запісаў другую плытку пад назвай «Зброя пролетаріату». Мы прэзентуем яе ў «Першаку».


 

Падчас сёлетняга візіту ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана ў Менск мы дамовіліся з ім пра выданне яго новага супольнага альбома з «Сабакамі ў космасе» на мультылэйбле «Пяршак». Першую плытку пад назвай «Спортивний клуб армії» Жадан і «Сабакі» выдалі ў 2008 годзе, а пасля ўдала адкаталі яе жыўцом па Украіне, Польшчы, Германіі, Аўстрыі ды Чэхіі.

«Жыццесцвярджальная музыка для пратэстнага электарату», – гэтак лаканічна апісвае свой новы альбом Жадан. Сакавіты гук і вострасацыяльная лірыка, смелыя гітары і складнікі марксісцкай ідэалогіі. Музыка, якой ты ніколі не пачуеш на дыскатэцы ў сваёй хабзе. Квінтэсенцыя Жадана ў 11 трэках. Рэвалюцыя, камяні, крымскі драп і порна з Бахрэйну. Апошняя надзея на свабоду загіне толькі разам з табой.

 

 

Downloads:
90
  • 2012-09-11
  • 6325
  • 1

ПАДЗЯЛІЦЦА З СЯБРАМІ

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Стас

11-09-2012, 12:12

есть контакт! долго ждал. то, что нужно!

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ

Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.

E-mail: 34editors@gmail.com | Пры выкарыстанні матэрыялаў 34mag.net актыўная спасылка абавязковая!