7520 9 247

«Дэпэш мод»

Самы цікавы пісьменнік Усходняй Еўропы, чые кнігі добра вядомыя ў Германіі, Швецыі, Польшчы і шмат дзе яшчэ. «Дэпэш мод» Сяргея Жадана ў перакладзе Таццяны Урублеўскай – чытай у «Першаку».

Раман «Дэпэш мод» упершыню быў апублікаваны ў 2004 годзе ўкраінскім выдавецтвам «Фоліа» ў мяккай вокладцы. Гэта быў першы тэкст Жадана ў фармаце «вялікай прозы». Да таго былі колькі зборнікаў вершаў і кніжка малой прозы «Біг Мак». Але менавіта з «Дэпэш моду» пачаўся сапраўдны поспех Жадана.

За гэты час яго кнігі былі перакладзеныя амаль на ўсе асноўныя еўрапейскія мовы, а сам аўтар атрымаў заслужаныя прэміі ды нефармальны статус, мабыць, галоўнага сучаснага ўкраінскага літаратара.

Але здаецца, што ўсё гэта не мае істотнага значэння. Кнігі Жадана без залішняга PRу і выдавецкіх намаганняў знаходзяць чытачоў па ўсёй Еўропе, бо ты адразу адчуваеш, калі з табой размаўляюць сумленна і на роўных, а вялікі талент не сапсаваны пантамі, пафасам або жаданнем вучыць жыццю. Шчыра зайздросцім тым, хто сёння сутыкнецца з творчасцю Сяргея Жадана ўпершыню.

 

Напярэдадні выхаду ў «Першаку» рамана «Дэпэш мод» Сяргей Жадан успомніў некалькі гісторый, звязаных з гэтай кнігай.

Пра лёс рамана:
– Раман пераклалі на восем моваў. У першым «рускім» выданні забыліся пазначыць перакладчыка. У нямецкім – адцэнзуравалі адну главу. Існуюць украінская і нямецкая аўдыяверсія. Прападобны Джонсан-і-Джонсан апынуўся сярод персанажаў спектакля «Гімн дэмакратычнай моладзі» ў кіеўскім тэатры імя Франка.

Пра найбольш цікавую інтэрпрэтацыю рамана:
– Самай цікавай была пастаноўка «Дэпэш мод» у адным нямецкім тэатры. Я быў на закрыцці спектакля, мне было вельмі цікава. Шчыра кажучы, чакаў якога-небудзь усходнееўрапейскага постсаўковага кічу. Але рэжысёр з мастаком зрабілі сапраўды вельмі драйвовы спектакль. Над сцэнай была ўсталяваная гідрасістэма, і ўвесь час ліў дождж. У галоўнага героя на куртцы было напісана маё прозвішча. Ад гэтага было даволі-такі некамфортна, але цікава.

Аб прататыпах:
– З «Сабакам Паўлавым» апошні раз бачыліся на нейкім правым мітынгу ў Харкаве каля помніка Шаўчэнку. Наколькі я ведаю, ён ажаніўся і пасталеў. Рок-н-ролам больш не цікавіцца (у свой час ён лічыў сябе гукарэжысёрам). З Васем Камуністам сустракаліся ў яго родных Чаркасах, дзе ён выкладае гісторыю ў адной з сярэдніх школ. Сядзелі некалькі гадзін у гатэльным нумары. Гаварыў у асноўным ён, гаварыў пра тое, што з намі адбывалася 20 гадоў таму. У нейкі момант я зразумеў, што гэтым ён і жыве, што ў цяперашнім часе ў яго нічога няма, усё засталося там, у 90-х. Усё гэта вельмі сумна. Напрыканцы я падарыў яму «Дэпэш мод» (кнігу ён, натуральна, не чытаў), а ён мне – сваю брашуру «Аранжавая чума», прысвечаную падзеям восені 2004 года. Пасля са мной звязалася яго мама. Сказала, што напісала кнігу апавяданняў пра жывёлу, папрасіла выказаць сваё меркаванне. Вядома, апавяданні мне спадабаліся.

Пра ўспрыманне рамана беларускімі чытачамі:
– Змянілася Украіна, змянілася, напэўна, Беларусь. Але тыя 90-я, пра якія ў «Дэпэш мод» ідзе гаворка, не змяніліся. Таму спадзяюся на адэкватную і ўважлівую рэакцыю, бо акурат з такой часцей за ўсё сустракаўся ў Беларусі.

 

Таццяна Урублеўская, перакладчыца:

– Раман «Дэпэш мод», як гэта модна цяпер казаць, «для тых, хто выжыў у 90-я». Але не для тых, хто «рабіў 90-я», а для іх дзяцей, для падлеткаў таго часу. Для падлеткаў з рабочых і спальных раёнаў, для тых, хто самым непасрэдным, яшчэ амаль дзіцячым позіркам глядзеў на тагачасны свет і добра памятае тую «карцінку». Для іх кніжка можа абярнуцца самай жывой настальгіяй і самымі вострымі ўспамінамі. Для тых, хто не памятае або не ведае гэтай «карцінкі», раман раскрые частку жыцця маладых людзей, у якіх можна пазнаць саміх сябе і «навучыцца дрэннаму» або «як рабіць не трэба». 

Сяргей Жадан – адзін з самых лёгкіх па стылі і глыбокіх па змесце сучасных аўтараў, з тонкім адмысловым гумарам. «Дэпэш мод» – неверагодна смешны раман. Але не таму, што аўтар хоча насмяшыць свайго чытача. Жорсткія, па сутнасці, карцінкі Жадан малюе настолькі проста і «незамутнена», што на трагічным тле праступае камічнае, без якога, вядома, нельга было б «выжыць у 90-я», асабліва падлетку. 

«Дэпэш Мод» – раман-вандроўка. Галоўныя героі сустракаюць шмат розных людзей і шмат перажываюць падчас свайго небяспечнага падарожжа. А дасягнуўшы яго мэты, застаюцца нідзе, у «белым свеце», як і шмат хто з нас. Толькі гэта для іх не згуба, а проста канец адной выправы і пачатак іншай.

 

«Дэпэш Мод» Сяргей Жадан (с)

Пераклад на беларускую мову (тарашкевіца) – Таццяна Урублеўская
Рэдактар – Аляксандра Дорская
Вёрстка – filifjona
Дызайн вокладкі – palasatka

Апублікавана з дазволу выдавецтва «Фоліа» (інтэрнэт-крама выдавецтва – http://bookpost.com.ua/)

Дзякуем за дапамогу ў выданні раману Андрэю Хадановічу

Downloads:
247
  • 2012-10-18
  • 7520
  • 9

ПАДЗЯЛІЦЦА З СЯБРАМІ

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Аліна

18-10-2012, 09:33

дзякуй, даражэнькія!

Адказаць
ava

Серж Матузка

18-10-2012, 18:53

Дзякуй, 34! Некалі з задавальненьнем прачытаў быў у арыгінале.

P.S. Ёсьць адна невялічкая заўвага да тых, хто займаўся адаптацыяй кнігі да розных электронных фарматаў. У фармаце fb2 адсутнічаюць вокладка й іншыя ўласьцівыя гэтаму фармату друкарскія элемэнты.

Адказаць

Ivan(texanminguk)

19-10-2012, 04:51

Чытанём!

Адказаць

M.

19-10-2012, 07:23

Отлично! Читала в оригинале, но достаточно давно. Теперь есть повод перечитать. Спасибо!

Адказаць

Антон

20-10-2012, 10:02

Спасибо!!
Действительно, было бы хорошо добавить нумерацию страниц, неудобно читать распечатанный текст, легко потеряться )

Адказаць

alenaizjum

20-10-2012, 13:19

якія вы цудоўныя! не пераставайце радаваць нас кнігамі, калі ласка!

Адказаць
ava

barysenka

18-11-2012, 17:27

Выдатная кніжка, дзякуй. Але ёсьць невялікая праблема з вокладкай: бюст геданіста Молатава намаляваны недакладна.

“– Добра. Я яго вазьму. Ён мне падабаецца – ён падобны да майго таты. У яго такая самая хуйня на кіцелі.
– Гэта не хуйня, – кажу я. – Гэта ордэн Леніна.”

Не хапае ордэна.

Адказаць

kefirzefir

25-11-2012, 18:15

Гэта Троцкі. У Мексіцы.

Адказаць

Максим

08-05-2016, 22:51

Первая книга с "першака", которая вообще не зашла. Яно не мой автор. Как-то сумбурно написано.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ

Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.

E-mail: 34editors@gmail.com | Пры выкарыстанні матэрыялаў 34mag.net актыўная спасылка абавязковая!