Piarshak Party #2

Ці не ад самага пачатку стварэння часопіса мы ладзім вечарыны. Калісьці гэта былі студэнцкія паці ў «Малацэ», потым мы запусцілі пахмельную франшызу Hangover Party, цяпер – інтэлігентна адрываемся на Piarshak Party. Але пад шыльдай хаваецца той самы рэцэпт – танцавальны пазл рытмаў з усяго свету, сустрэчы старых сяброў і непрадказальны фінал. Распавядаем пра інгрэдыенты бліжэйшай тусы, якая адбудзецца 24 лютага, у гэтую суботу, у «Хулігане».

 

 Stereobeaver 

Наш музычны татэм, які, як і належыць сапраўднаму беларускаму бабру, з лёгкасцю перамяшчаецца праз Вілейска-Менскую водную сістэму, мінуючы ўсе музычныя перашкоды. На гэтую тусу прывязе, па яго словах, «біты, постдыска, буці-шэйкеры і бугі-вугі».

 

 KorneJ 

Рэдактар «Першаку», які бесперастанку паглыбляецца ў рэгіянальныя музычныя сцэны па ўсім свеце – пачытай яго апошні інвестыгейшн у афрабітс. Цэніць непрадказальнасць моманту, таму і граць будзе штосьці эксцэнтрычнае, але трапічнае.

 

 Alex D 

Даўні сябар рэдакцыі, соўлмэйт безлічы людзей у Менску. Памятаем яго яшчэ па віленскіх тусоўках у бары Woo, пасля – па падкастах для Kyky.org. Нам пашчасціла забукаць яго праз халаднакроўнага менеджара, якога цяпер павінны адаграваць шотамі. Лёша сыграе нам бойкі сэт мінімал-кумбіі, змяшанай з заліхвацкімі рыдзімамі карыбскага рэгіёна.

 

 Алсо: 

Пашырыць свой геаграфічны далягляд і набрацца ўражанняў ад самага экстрэмальнага валацугі-журналіста Лёні Пашкоўскага можна на яго майстар-класе «Як зрабіць сваё трэвэл-шоў і выжыць», які ладзяць нашыя калегі з 34travel у прасторы Punkt а 17:00 у той жа дзень. Падрабязнасці чапляй тут.

Дадатковыя опцыі вечара могуць з’явіцца бліжэй да івэнта. Сачы за інфой на старонцы тусоўкі.

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.