Прэзентацыя кліпа: Nizkiz – Небяспечна

Магілёўскі рок-гурт Nizkiz прэзентуе на старонках «Першаку» новы кліп на «Небяспечна» – лепшую песню сезона 2016/2017 па версіі музычнага партала TuzinFM. Глітчавае скрыўленне прасторы, жарсці паміж штучным інтэлектам і чалавекам і небяспечныя танцы на менскіх дахах – кліп атрымаўся такім жа модным і ўчэпістым, як і сама песня. 

 

 

 

Музычнае відэа зняў Арцём Лобач – беларускі рэжысёр, кліпмэйкер, аўтар прац для Akute, The Toobes, J:Морс, «Серебряной Свадьбы» і іншых. Цяпер працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам на тэлеканале Belsat, дзе на здымках музычнага праекта Belsat Music Live і пазнаёміўся з музыкамі з Nizkiz.

– Восенню пасля чарговых здымак вядучая праграмы Міра Шульц [таксама менеджарка Nizkiz. – 34mag] прапанавала мне зрабіць кліп для гурта, – распавядае Арцём. – Песню я слухаў яшчэ раней, таму ўдвая абрадаваўся такой магчымасці. Але далей было складаней: я звычайна думаю над ідэяй некалькі тыдняў, а тут першапачатковая задумка не пакідала мяне. Яна была ў некалькі разоў даражэйшая за бюджэт, які быў у рабят. Я спрабаваў зрабіць танней, але не змог. І мы вырашылі рызыкнуць.

Па задумцы чалавек стварае штучны інтэлект, які пераўзыходзіць яго па здольнасцях: мяняе навакольную прастору, гуляе з ім, як з марыянеткай. Але чалавек не баіцца ШІ і сваёй бясстрашнасцю яго скарае. Фантастычную ідэю ўвасаблялі прафесійныя танцоры Nezh Ivanov (H Dance Group) і Вольга Рабецкая (трупа сучаснай харэаграфіі БДМТ і Skvo’s Dance Company), якія самааддана танцавалі як у лістападаўскім лесе, так і на дахах Менска.

 

– Здымкі былі складанымі, плюс да ўсяго мы страцілі адзін здымачны дзень з-за праліўнога дажджу, – працягвае Арцём. – Яшчэ была сцэна з аўтобусам: гурт павінен быў граць на яго даху падчас руху, але аўтобус зламаўся адразу, як толькі мы пачалі здымаць, таму кадры адтуль увогуле не ўвайшлі. Але, тым не менш, матэрыял быў зняты і я з перапынкамі змантаваў яго за тры месяцы.

Над графікай працаваў Уладзімір Куляшоў. Па словах Арцёма, хоць гэтыя глітчавыя фішкі сёння вельмі папулярныя, але ён так і не знайшоў прыклада, калі праз глітч мяняецца прастора адна на другую, а персанаж застаецца. Калі такія будуць – скідвайце ў каментах.

Першапачатковы бюджэт кліпа – 1500 $. Але з-за форс-мажорных абставін з аўтобусам і іншых накладак ён значна перавысіў гэтую лічбу. Здымкі ўклаліся ў два дні: у першы здымалі з раніцы да вечара лясныя і гарадскія сцэны, другі быў прысвечаны марскім шпацырам, заключныя кадры здымалі пад Магілёвам.

 

Песня «Небяспечна» выйшла на трэцім альбоме Nizkiz «Синоптик» у красавіку 2017 года і адразу заваявала беларускія незалежныя чарты: у снежні TuzinFM на прэміі «Героі года» ўшанаваў магілёўскіх рокераў як аўтараў лепшай песні сезона. Зараз Nizkiz рыхтуе новы сінгл, які яны прэзентуюць на вялікім сольным канцэрце ў Re:Public 24 сакавіка. Спяшайся, народная любоў да гэтых гітарных рамантыкаў толькі расце.

 

 

  Nizkiz у сацсетках: 

VK  |  Facebook

Soundcloud  |  Bandcamp  |  «Yandex Музыка»

КАМЕНТАРЫ (1)

Uladzimir Liankievič | 6.03.2018 19:00

Чотка!

0 0
«Как любишь ты» – Дима Ермузевич рассказывает о дебютном релизе

«Как любишь ты» – Дима Ермузевич рассказывает о дебютном релизе

Это не случай, когда «блогер решил запеть», а логичное возвращение к истокам.

12 главных песен сентября

12 главных песен сентября

Украинский рэп, российский авангард-рок и очень много хорошей беларусской музыки.

Big Baby Tape ушел со сцены в Минске. Почему он прав?

Big Baby Tape ушел со сцены в Минске. Почему он прав?

Его имя Тейп, а фамилия – красавчик.

Почему тебе нужно участвовать в премии Jager Music Awards 2019?

Почему тебе нужно участвовать в премии Jager Music Awards 2019?

Все, что нужно знать про главную премию независимой музыки в СНГ.

13 лучших треков августа

13 лучших треков августа

Лето закончилось – и в финале подарило нам много отличной музыки.

«Шелковая» терапия. Лиса – о своем новом релизе

«Шелковая» терапия. Лиса – о своем новом релизе

Лиза – про новый проект и свою жизнь в 2019 году.

Что слушает Palina?

Что слушает Palina?

«Любовь с первого взгляда»: что хранит в своем плейлисте Palina?

34 Mixes #14: 3 a

34 Mixes #14: 3 a

Осень началась – а хорошая музыка никуда не делась.

Лечебная «Грязь»: интервью с Денисом Астаповым

Лечебная «Грязь»: интервью с Денисом Астаповым

Истории о том, почему Денис не может писать веселые песни и как случайный зритель стал его фанатом.