«Буду называць сябе on the ground артыстка»: інтэрв’ю з CHORNABROVA

Беларуская артыстка CHORNABROVA (Паліна Дабравольская) выпусціла новы альбом «M.I.L.A.», запісаны на беларускай і польскай мовах. Гэта яе першы поўны двухмоўны праект, прысвечаны досведу жыцця паміж дзвюма культурамі. Альбом распавядае пра настальгію, пошук дому і адаптацыю ў новым горадзе. 34mag.net пагутарыў з артысткай пра параўнанне Менска і Варшавы, пераадоленне крызісу ў 30, двухмоўе і планы на спектакль.

«Адчуванне, калі ты ходзіш па сваім, але чужым месцы»

– У Польшчы я ўжо чатыры з паловай гады. Але не тое каб я хадзіла і ўсім казала: «Здрасьце, я мігрантка». Мне тут камфортна. Тут у мяне з’явілася сям’я, сабака. Мая жонка – полька, дома я размаўляю па-польску і, як бачна, ужо альбом напісала часткова па-польску. Варшава шмат у чым нагадвае мне Менск. Вядома, я не кажу пра фінансавы бок. Гэта і так усім зразумела: артысты і артысткі выжываюць, як толькі могуць.

Канцэпцыя альбома «M.I.L.A.» такая: маё альтэр-эга ходзіць па Варшаве, размаўляе з горадам, слухае галасы людзей, запісвае галасавухі, тэлефануе камусьці. У альбоме ёсць і мае сапраўдныя галасавыя паведамленні, якія я калісьці запісвала. Альбом не толькі пра беларусаў і беларусак, ён таксама і пра палякаў, якія жывуць у Лондане альбо ў Нямеччыне, пра любых іншых асоб, якія не жывуць у сваім родным горадзе.

 

«У альбоме ёсць і мае сапраўдныя галасавыя паведамленні, якія я калісьці запісвала»

 

Так ці інакш мы параўноўваем горад, у якім жывём цяпер, з тым, у якім жылі раней. Для мяне гэта Варшава і Менск. Для кагосьці можа быць Вільня і Горадня. Для кагосьці – Кіеў і Менск. Але гэтая гісторыя не толькі пра параўнанне Варшавы з Менскам, але менавіта пра адчуванне, якое нараджаецца, калі ты ходзіш па сваім, але чужым месцы.

Напрыклад, песня «Wisłoczanka», – пра Віслу, пра параўнанне Віслы і Свіслачы. Але ў іншых трэках няма прывязкі да спецыяльнага маршруту, хаця ў мяне ёсць асабістыя асацыяцыі з рознымі раёнамі.

 

 

«Усе прывыклі, што мы зручныя мігранты»

– Альбом «M.I.L.A.» не толькі пра прагулкі па Варшаве і тугу па Менску. Ён раскрывае ўсе падводныя камяні мігранцкага жыцця. Пра тое, наколькі свет можа быць непрыгожым і жорсткім да іншых, пра мізагінінны, расісцкі і ксенафобны свет. Альбом раскрывае гэтыя хібы чалавецтва.

Я раю слухаць альбом ад першай песні да апошняй – ад сонечнай, лёгкай Мілы, якая радуецца, што жыве ў Варшаве, што можна выпіць віна ў кавярні, – даходзіць да фіналу, дзе яна пачынае казаць тое, што рэальна думае, хаця баялася сказаць, бо яна мігрантка і яе могуць проста з краіны вытурыць альбо дэпартаваць.

Таму што ўсе прызвычаіліся, што мы, беларусы і беларускі, – зручныя мігранты, што мы не кажам пра тое, што нам нешта не падабаецца, што мы «белыя мігранты» – значыцца «добрыя мігранты». А ёсць «злыя мігранты» – гэта тыя, што на польска-беларускай мяжы, – ці «дрэнныя мігранты» – гэта тыя, што іншага колеру скуры.

Мы ж інтэлігентныя прыехалі, у нас ёсць вышэйшая адукацыя. Гэта ўсё так ці інакш раскрываецца ў альбоме і ў песнях. Таму я лічу, што ўжо дастаткова маўчаць па любых справах. Мы маем права мець права ў краіне, дзе мы зараз жывём. Мы таксама члянкіні грамадства, мы можам гаварыць. Таму гэты альбом напісаны менавіта двухмоўем, каб прамовіць і для сваіх, і для новых сваіх, якія не лічаць цябе сваёй. Хаця няма ніводнага чалавека на гэтай зямлі, хто не быў бы мігрантам. Калі хочаш – гэта твая бабуля, прабабуля, прапрабабуля. Няма ніводнага чалавека з «чыстай крывёю». І гэта таксама прамова менавіта мігранткі беларускай да як бы немігрантаў краіны, у якой мы зараз жывём.

 

«Няма ніводнага чалавека з “чыстай крывёю”»

 

«Чаму можна міксаваць карэйскую з англійскай, а польскую з беларускай – не?»

– Гэта мой чацвёрты альбом. Першыя два былі па-беларуску, трэці – па-англійску, ён выйшаў два гады таму. Пасля яго ў мяне здарыўся крызіс, быў моцны спад. У нейкі момант у 2025 годзе я проста адчапілася ад сябе і пачала пісаць так, як я думаю.

Я штодзённа размаўляю і па-польску, і па-беларуску, таму тэксты пачалі з’яўляцца ў галаве міксавана. І я падумала: чаму ў k-pop, напрыклад, можна міксаваць карэйскую з англійскай, а я не магу міксаваць дзве мовы, на якіх размаўляю штодзённа? Так я пачала пісаць тэксты на мяшанцы моў і перастала сябе стрымліваць. І неяк гэта вельмі лагічна і мякка выйшла.

Гэты альбом мы рабілі разам з маёй партнёркай: палова тэкстаў належыць мне, палова – ёй. Таму моўны мікс тут вельмі лагічны, адмаўляцца ад гэтага было б штучна і нават гвалтоўна.

 

Фота: ololejik 

 

«Пара ўжо ад**бацца ад сябе»

– У мяне была доўгая дэпрэсія, я праходзіла лячэнне. Не ведаю, ці можна сказаць, што я цалкам вылечылася, але прынамсі зноў пачала нешта пісаць. А яшчэ мне споўнілася 30, і я падумала: «Пара б ужо ад**бацца ад сябе».

Гэта быў вельмі цяжкі перыяд – не толькі ў музычнай творчасці. Было шмат працы, я амаль не бывала дома, пастаянна ездзіла на гастролі з тэатрам. Але я амаль нічога не памятаю з гэтых двух год жыцця. Краін было безліч, але з-за выгарання і дэпрэсіўных эпізодаў усё злілося ў адно. Для мяне еўрапейскія гарады сталі аднолькавымі – я нават не памятаю, дзе менавіта была.

Пра музыку тады гаворкі не ішло. Прачынаешся, граеш спектакль, кладзешся спаць. Новы горад – робіш тое ж самае. Два гады як суцэльны дзень сурка. І пры тым, што праектаў было шмат, гэта быў адзін з самых пладавітых перыядаў. Але калі казаць пра асабістую музычную творчасць, не было ані сілаў, ані жадання, ані думак нейкіх.

 

«Я занадта андэграўнд»

– Я абсалютна нікуды не ўлілася – ні ў беларускую, ні ў польскую сцэну. Усюды ёсць свае колы, свае людзі, якія прасоўваюць адно аднаго. І гэта нармальна: блізкія кантакты, узаемная падтрымка.

Сярод палякаў мяне пакуль проста не ведаюць. Сярод беларусаў – альбо не хочуць ведаць, альбо я занадта андэграўнд. Таму я не магу сказаць, што належу да нейкай тусоўкі.

У межах стыпендыі Gaude Polonia я рабіла даследаванне і пачала працу над спектаклем на тэму пахавальных абрадаў і песень Польшчы і Беларусі. Правяла ў Варшаве некалькі лекцый – пра параўнанне традыцый, пра абрадавасць, пра жалобныя беларускія песні. На гэтай базе і пачаў нараджацца спектакль.

Зараз падаёмся на дадатковае фінансаванне, каб мець магчымасць працягнуць праект і зрабіць паўнавартасны спектакль. Але калі ты незалежны творца, гэта заўсёды складана. Я зразумела гэта яшчэ ў 2021 годзе, калі пазнаёмілася з польскімі акторамі і акторкамі, якія працавалі ў тэатры – і адначасова за барам. У іх не было абсалютна ніякіх роляў. Іх, як і нашых, выпускаюць з Акадэміі мастацтваў, і ніхто нікуды не бярэ.

У Беларусі я рабіла спектаклі за ўласныя грошы. Тут – таксама. Розніца толькі ў тым, што тут больш інструментаў: можна паехаць на рэзідэнцыю, атрымаць стыпендыю кшталту Gaude Polonia. Магчымасцяў крыху больш.

 

«У Беларусі я рабіла спектаклі за ўласныя грошы. Тут – таксама»

 

Фота: ololejik

Фота: ololejik

 

«Я – b-pop on the ground artist»

– B-pop – гэта беларускі поп. Ёсць k-pop, j-pop, a b-pop няма. Чаму поп? Напрыклад, у мяне ёсць адна любімая група, якая таксама лічыцца k-pop з-за таго, што яны папулярныя. Поп – не таму, што гэта музычны жанр, а таму што «popular». У іх музыцы ёсць і больш лёгкія трэкі, але там вельмі шмат хіп-хопу і рэпу, і яны ўсё адно k-pop. І мы вырашылі паржаць і сказаць: «А мы тады b-pop».

 

«Не хапае самаіроніі над гэтым усім, усё настолькі сур’ёзна і крытычна, што бывае цяжка»

 

Гэтак я прыдумала, што буду называць сябе не underground артыстка, а on the ground артыстка. Таму што я стаю на зямлі і распавядаю пра тое, што адбываецца на зямлі. Калі я буду адзіная такая лахушка – «b-pop on the ground artist», то для мяне гэта ок, мне гэта падымае настрой. Не хапае самаіроніі над гэтым усім, усё настолькі сур’ёзна і крытычна, што бывае цяжка.

 

  Прэм'ера альбома «M.I.L.A.» адбылася 6 лютага 2026 года, 28 лютага прайшоў канцэрт у варшаўскім клубе CHMURY. Паслухаць двухмоўны альбом CHORNABROVA можна тут.

 

Фота на галоўнай: ololejik  

Судьба Яскевич. Лера – про молодость, музыку и мечты

Судьба Яскевич. Лера – про молодость, музыку и мечты

«Не хочу, чтобы будущее меня подчиняло» – большое интервью с беларусской артисткой о музыке, амбициях и рекламе.

Что слушает Рома Бахолдин?

Что слушает Рома Бахолдин?

Украинская поп-музыка, беларусский реггетон и американский инди-рок: пробираемся в плейлист гитариста Groove Dealers.

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Мы в очередной раз попали на главный финский фестиваль – объясняем, чем он так хорош.

Что слушает Маша Зиневич?

Что слушает Маша Зиневич?

Американская, шотландская и английская музыка из плейлиста фронтвумен Dlina Volny.

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

Две очень летние вечеринки. 

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Любишь беларусскую музыку? Докажи.

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Прошел главный фестиваль минского лета – мы там были и все зафиксировали.

Бакей и его экстренное перерождение

Бакей и его экстренное перерождение

Большой разговор о концертах, музыке, деньгах, счастье и будущем.

13 лучших треков июля

13 лучших треков июля

Забирай лучшие треки месяца в плейлист.