Рэперы MANDZIK і лайтовы выпусцілі сумесны трэк «Зарапад»

Новы энергічны рэп ад MANDZIK з лайтовым на фіце ўзбуджае ў памяці дзіцячую фантазію пра краіну, дзе няма дарослых, няма войнаў, цэлы год – лета, марозіва паўсюль, і ўсе ганяюць не на аўто, а на роварах.
«Гэта адбылося! – абвясціў лайтовы ў сваіх сацсетках. – Я не ведаю, што тут напісаць. Хіба што два чалавекі-павукі з паралельных сусветаў сустрэліся і прынеслі ў гэты свет трошкі дабрыні. Калі Дзёня запрасіў мяне на гэты фіт, мы былі інтэрнэт-знаёмымі, а зараз я дзячу свету за тое, што маю такога сябра як ён. Гэты трэк прайшоў праз усё і правёў нас з сабой. Людзі спявалі яго на канцэртах яшчэ да рэлізу, а мы чакалі яго не менш, чым яны».