Выйшаў кароткаметражны фільм пра Dlina Volny

Выйшаў кароткаметражны фільм пра Dlina Volny

На ютубе выйшла эстэцкае інтэрв’ю з беларускім гуртом Dlina Volny. Музыкі распавядаюць пра сваю студыю ў былой турме, пра «Твін Пікс» як крыніцу натхнення і пра адчуванні перад кожным выхадам на сцэну.

Dlina Volny – трыа Машы Зіневіч, Вада Мікуцкага і Алеся Шышлы. Калектыў з’явіўся на музычнай мапе Беларусі ў 2016 годзе і ўжо паспеў выпусціць EP «Neizmerima» (2016) і два лонгплэі – «Mechty» (2018) і «Dazed» (2021), у тым ліку на касетах і вініле. Музыкі досыць актыўна катаюць па Старым і Новым Свеце, таму не дзіва, што іх падпісаў сур’ёзны амерыканскі лэйбл Italians Do It Better. Dlina Volny працуе ў змрочнай эстэтыцы з адсылкамі да творчасці Стывена Кінга і Дэвіда Лінча. Уласна гурт акрэслівае свой халодны, неонавы, нуарны, постпанк-сінтвэйв, тэатралізаваны стыль як «брут-поп».

Індзі-дакументалку падрыхтавалі ўдзельнікі каманды Radio Plato. Рэжысаваў кіно Паша Кірпікаў, прадзюсарам выступіў Андрэй Славінскі. Зняць відэагісторыю пра гурт іх заахвоціла даўняя зацікаўленасць у тым, што робіць Dlina Volny, любоў да іх эстэтыкі, а таксама жаданне распытаць аб тых працэсах, якія адбываюцца ў думках музыкі, але не бачныя гледачам і слухачам.

«Гэтае кіно – пра пакутлівыя пошукі завершанасці, ідэалу, свайго гучання і ўнікальнасці, сваёй аўдыторыі, а таксама пра тое, што мучыць, напэўна, усіх людзей мастацтва – сіндром самазванца і пачуццё расчаравання ў сваёй працы, – кажуць стваральнікі дока. – Шмат хто з нас мае справу з гэтымі асабістымі і творчымі выклікамі, we are not alone. Не існуе ідэальнага рэцэпта або канчатковага рашэння ўласных праблем, з якімі мы сутыкаемся ў жыцці. Але, у рэшце рэшт, слуханне адно аднаго можа дапамагчы нам знайсці выхад з няўпэўненасці, сумневаў і цемры».

 

 

14 лучших треков мая

14 лучших треков мая

Главные майские песни в одном материале.

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Люди, музыка, ритм – в Минске появился еще один классный фестиваль.

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.