Даследчык традыцыйнай музыкі Антон Анішчанка анансаваў тур

Даследчык традыцыйнай музыкі Антон Анішчанка анансаваў тур

Брытанскае выданне The Quietus уключыла «Krope» Антона Анішчанкі ў спіс найлепшых альбомаў 2025-га, назваўшы плытку «надзвычайным псіхагеаграфічным падарожжам» па Беларусі. Гэтай зімой далучыцца да падарожжа можна будзе ў розных кутах Еўропы: музыка вызначыўся з адрасамі і датамі туру.

Антон Анішчанка – беларускі электраакустычны музыка, палявы гуказапісвальнік і даследчык традыцыйнай музыкі. Ён працуе на стыку гукавога мастацтва і этнаграфіі, спалучае архіўныя запісы з палявымі экспедыцыямі, аналагавым сінтэзам і жывой апрацоўкай. Раней мы пісалі пра адзін з яго праектаў – сумесны з Ганнай Сілівончык Parus. Таксама Антон – заснавальнік лэйбла «Шаткаўалка» і незалежнай творчай прасторы Accidental Point.

«Krope» – канцэптуальны альбом з шасці частак, у якім далікатныя народныя запісы з беларускіх этнаграфічных архіваў пераўтвараюцца ў жывыя гукавыя сусветы. Пабудаваны вакол песень, запісаных паміж 1960-мі і 2000-мі, альбом пераасэнсоўвае традыцыйную музыку праз сучаснае гукавое мастацтва. Песні пра каханне, выгнанне і жалобу рэзануюць праз дзесяцігоддзі: знікаючая культурная спадчына не губляе сваёй актуальнасці.

Крытыкі адзначаюць, што ў «Krope» Анішчанка пазбягае музейнай дыстанцыі і падыходзіць да архіўнага матэрыялу як да чагосьці жывога і незавершанага – галасоў, якія чуваць шмат часу пасля. Гэтая перспектыва распаўсюджваецца і на візуальную мову альбома: відэа, створанае для трэка «Pałyn», працягвае даследаванне тэмы памяці і пейзажу праз тактыльныя вобразы.

 

 

Дзе будуць канцэрты:

 

22.01 – Młodsza Siostra, Warsaw, PL

23.01 – Kolonia Artystow, Gdańsk, PL

24.01 – My pod scena, Poznan, PL

26.01 – Hanse3, Dresden, DE

28.01 – Morphine Raum, Berlin, DE

29.01 – Cashmere radio, Berlin, DE

31.01 – Vorspiel, Berlin, DE

5.02 – Automat space, Saarbrucken, DE

6.02 – Makroskope, Mülheim an der Ruhr, DE

7.02 – NGHE, Brussels, BE

9.02 – La Régie, Montoire sur le loir, FR

10.02 – Angers, FR

22.02 – accidental point, Minsk

 

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».