«Кіламетры наслуханасці»: фолк-дуэт Ralla дэбютаваў на стрымінгах

«Кіламетры наслуханасці»: фолк-дуэт Ralla дэбютаваў на стрымінгах

Першым рэлізам дуэта Ralla стала традыцыйная купальская балада «Хадзіў-пахадзіў». Яе запісаў кампазітар, збіральнік песеннага фальклору Рыгора Шырма ад мастака і фалькларыста Язэпа Драздовіча ў 1929 годзе.

Дуэт Ralla стварылі Дар’я Зуева і Алена Кандыба. Дзяўчаты спалучаюць традыцыйны спеў і індывідуальнае прачытанне беларускіх мелодый ды суправаджаюць усё скрыпкай і басэтляй. Іх выступы збіралі аншлагі яшчэ да рэлізу, а цяпер іх запіс можна паслухаць на стрымінгах

 

 

Алена Кандыба:

 «Мы не змяняем дыялектнае гучанне словаў, бо ў гэтым ёсць сама прыгажосць і сакавітасць» 

– Мы з Дашай распрацоўваем наш стыль ужо некалькі гадоў, а пачалі выступаць у мінулым годзе. Канешне, першае, што нам хацелася зрабіць, – гэта якасна запісаць свой матэрыял, перадаць моц, што мы адчуваем ад гэтай музыкі, і як мы насамрэч яе бачым. Запіс быў зроблены ў дзвюх студыях, асобна пісалі інструменты і асобна галасы. Так як мы заўжды папярэдне дасканала выбудоўваем план будучай працы і канчатковы выгляд песні, то на запісе адбываецца толькі ўвасабленне задумкі літаральна па пунктах.

Асабіста мне не складана працаваць з традыцыйнымі песнямі, я не адчуваю скаванасці ці асуджэння ад асяроддзя. У нашай творчасці мы самі ставім сабе рамкі, за якія не хочам выходзіць. Напрыклад, мы не будзем змяняць мелодыю і рытм арыгінала песні – хутчэй падладзім і падпарадкуем нашу музыку і інструменты пад яе. Таксама мы не змяняем дыялектнае гучанне словаў, бо ў гэтым ёсць сама прыгажосць і сакавітасць. Ёсць такі агульны прынцып: «Дасканала вывучы традыцыйную музыку, а потым дадай у яе частку сваёй індывідуальнасці». Для мяне творчасць «Раллі» – гэта максімальна магчымае наданне традыцыйнай музыцы сваёй індывідуальнасці. Той момант, калі музыка становіцца тваім выказваннем: «Паглядзіце, гэта я!» Традыцыйная музыка, наадварот, дае матывацыю і свабоду для самавыражэння.

 

 

Дар’я Зуева:

 «Падавалася, што фолк-тусоўка мяне асудзіць і заклюе» 

– Спачатку мы спрабавалі запісваць іншыя песні, доўга шукалі гукарэжысёра, які б зразумеў і адчуў нашыя патрэбы. Песня «Хадзіў-пахадзіў» нарадзілася пазней, але адразу было зразумела, што яна качае. Калі мы заспявалі яе на фестывалі на хутары Васіліна, то атрымалі шмат водгукаў менавіта пра яе. Таксама на гэтым фэсце прысутнічала спявачка Іва Саціва, якая і натхніла нас на тое, каб мы абралі гэтую песню для першага рэлізу.

Асабіста ў мяне раней былі пэўныя заціскі наконт свабоды прачытання традыцыйных песень. Падавалася, што фолк-тусоўка мяне асудзіць і заклюе, але з цягам часу я адчула, што магу гэта рабіць, і даволі вольна. Таму што я даўно ў тэме, у мяне кіламетры наслуханасці спеўнага фолку, гады выканання і яшчэ ёсць пэўны талент. Я стала звяртаць увагу на тое, як безгустоўна, крыва-коса і зусім не разумеючы меладычнага мыслення фолку людзі яго інтэрпрэтуюць. І вырашыла, што больш не магу сядзець пад фіранкай страху, трэба гэта ўсё скідваць з сябе і праяўляцца, каб не ўмёрлі. Асабліва важнай для мяне была думка пра тое, што мы самі ствараем асяроддзе вакол сябе. Гэта стала асноўным штуршком да дзеяння.

 

Фота: doroshenko.ph 

Вечеринкам Locals – год. Как прошел их день рождения?

Вечеринкам Locals – год. Как прошел их день рождения?

Как разогнать свои вечеринки с нуля до сотен человек за один год.

10 неочевидных фестивалей на лето

10 неочевидных фестивалей на лето

Все еще не знаешь, куда рвануть летом? Лови полезный гайд от музыканта Олега Гаруса.

Dee Tree выпустили альбом «All is 111» и рассказали нам о нем

Dee Tree выпустили альбом «All is 111» и рассказали нам о нем

Минская соул-группа – о своем дебютном альбоме и работе с «Мастерской».

Одно «Сияние», много безделья – минский Hide знает веселье

Одно «Сияние», много безделья – минский Hide знает веселье

«Сияние» вновь накрыло Октябрьскую.

Это «Дур». Как в Бельгии собрали главный рэп-лайнап лета

Это «Дур». Как в Бельгии собрали главный рэп-лайнап лета

Все еще не знаешь, куда поехать летом? Подобрали лучший вариант для фанатов хип-хопа.

Музыка, лето и кайф на Свободы. Старцев – про площадку «Меломаны»

Музыка, лето и кайф на Свободы. Старцев – про площадку «Меломаны»

Переживаешь, что тебе некуда будет ходить летом? У нас хорошая новость.

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

В этом году лето в Минске началось 31 мая.

14 лучших треков мая

14 лучших треков мая

Главные майские песни в одном материале.

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Люди, музыка, ритм – в Минске появился еще один классный фестиваль.