Chornabrova выпусціла дэбютны альбом

Chornabrova выпусціла дэбютны альбом

Акторка і спявачка Паліна Дабравольская aka Chornabrova зарэлізіла паўнавартасны альбом «Слова»: гэта сем трэкаў і інтра з адзнакай 18+.

Артыстка напісала ў Facebook пранікнёны пост: «...Я заўсёды сабе казала, что я не здольная пісаць музыку і што я ніколі не змагу напісаць нават адну песню. І я сябе ў гэтым пераканала. Але год таму я напісала першую песню. Зараз іх ужо больш за 20. <...> Мне сёння 26. І я раблю тое, пра што заўсёды марыла, таму што не лічыла сябе здольнай. І я гэта ўсё раблю ад сэрца. Таму так балюча там бывае. І, канешне, не для сябе. Усё заўсёды для гледача/слухача/якхочаце. Усё для вас».

 

 

Паслухаць «Слова» можна на самых папулярных стрымінгах.

Раней сёлета Chornabrova выпусціла рэліз на вершы Марыі Мартысевіч «Фрынас». У альбом «Слова» гэтая праца не ўвайшла.