Беларускія музыкі зрабілі альбом дзіцячых песен
У Дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня – майстар аўтарскай песні Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў вялікі альбом «Вясёлка над плёсам». У рэлізе паўдзельнічалі Лявон Вольскі, Света Бень, гурт Naviband і яшчэ некалькі дзясяткаў беларускіх артыстаў.
Агулам запісалі 19 песен, усе яны – на вершы Аляксея Пысіна. Анімаваную верію альбома для YouTube стварылі Андрусь Такінданг і Дзяніс Міжуй.
«Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў, – распавёў Зміцер Вайцюшкевіч. – Альбом найперш дзіцячы, але вельмі раю паслухаць яго і дарослым: у наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла».
Слухаць «Вясёлку над плёсам» можна на ўсіх папулярных стрымінгавых пляцоўках.