Molchat Doma выпусцілі чацвёрты альбом

Molchat Doma выпусцілі чацвёрты альбом

Molchat Doma выпусцілі чарговы студыйнік – «Belaya Polosa». З часу выпуску LP «Monument», пасля якога да гурта прыйшла сусветная слава, мінула чатыры гады.

 

«Гэта чароўная музыка адзіноты, якая абсалютна дакладна будзе гучаць на вялізных канцэртах і вечарынках, аб'ядноўваючы тысячы і мільёны людзей, – упэўненыя аўтары канала «КЛІК». – Гэтак жа парадаксальна, як і настальгія па будучыні. І недзе ўнутры пульсуе надзея, што свет зробіць поўны абарот вакол сваёй восі, і такой складанай, прадуманай і шматграннай музыкі стане толькі больш».

Па гучанні «Belaya Polosa» дакладна не расчаруе сталых фанатаў гурта, да таго ж альбом зараджаны на тое, каб прынесці «Дамам» новых слухачоў. Прынамсі, пакуль у трэндзе застаюцца дыстапічныя рэйвы з атмасферай халоднага прытулку для самотных душаў.

Слухаць «Belaya Polosa»:

Spotify | YouTube | Apple | Bandcamp | Deezer | Tidal  

 

Альбом запісаны і зведзены ў ЗША, але адмыслова для працы над ім Molchat Doma запрасілі ў Лос-Анджэлес беларускага гукарэжысёра Андрэя Баброўку, вядомага ў прафесійных колах па супрацы з топавымі артыстамі. Саўндпрадзюсар гурта Раман Камагорцаў адзначыў, што ўпершыню на 100% задаволены гучаннем свайго калектыву.

Тры трэкі з новага альбома ўжо атрымалі відэаўвасабленні. Гэта «Сон», «Ты же не знаешь, кто я» і ўласна «Белая паласа».

Новую музыку Molchat Doma можна будзе паслухаць у лайве ўжо гэтай восенню. Гурт выступіць у 17 краінах Еўропы, у тым ліку ў Польшчы, Літве і Нямеччыне. А са студзеня 2025-га музыкі паедуць па гарадах ЗША і Канады: у плане – 31 канцэрт. Даведацца, у чым сакрэт поспеху постпанкаў з Менска, паводле выкладчыка Універсітэта Манчэсцера, можна па лінку.

 

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

34 песни, которые свае рэбята знают наизусть.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Участники группы – про свою музыку, место на беларусской сцене и нескучный быт.

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.