Angst вярнуўся ў эфір з новым трэкам «Прагноз»

Angst вярнуўся ў эфір з новым трэкам «Прагноз»

Працягваецца камбэк Віталя Рыжкова ў свет музычных рэлізаў. Пасля фіта з Лайтовым, Angst выпусціў сольны трэк «Прагноз». У ім тэкст пра вечныя ўцёкі спалучаецца з мелодыяй з «Прагнозу надвор’я» на беларускім тэлебачанні. 

 

 

Angst пра новы трэк:

– Метафара бегу для мяне – гэта адна з універсальных і самых аб'ёмных метафар, якія выкарыстоўвалі творцы за ўвесь час. А таму мне не хацелася б звужаць успрыманне слухачоў дакладнай аўтарскай трактоўкай закладзенага сэнсу (бо яе і няма). Адзначу, што тэкст куплета досыць стары, каля сямі гадоў таму напісаны, і я некалькі разоў выконваў яго ў розных трэках, калі пасавала бітло. Штопраўда, з адным адрозненнем: раней лірычны герой бег ДА некага, а зараз бяжыць АД. Мяркую, усе астатнія адсылкі ці гульні слоў кожны ў стане пазнаць самастойна, калі ўзнікне такое жаданне. Спадзяюся, нехта ацэніць і маю працу з рыфмай у гэтым куплеце.

Ідэя ж дастаць гэты тэкст з шафы і выпусціць яго на пляцоўках паўстала дзякуючы беларускаму ціктоку. Напрыканцы 2023-га акурат там розныя юзеры смешна флексілі пад мелодыю з «Прагнозу надвор'я». А ў нейкі момант я трапіў на ролік бітмейкера nmvrn, які выклаў сваю інтэрпрэтацыю гэтай мелодыі, і звязаўся з ім, каб папрасіць біт. Бо ў маім рэпе заўжды было шмат трэкаў, заснаваных на сэмплах з беларускай музыкі. Мяркуючы па нядаўняй клубнай апрацоўцы мелодыі, гэтая ідэя папросту лётала ў паветры.

Складана думаць пра паўнавартасны камбэк, каб ажно з альбомам альбо кліпам, калі трэкі часам не набіраюць і 3000 праслухоўванняў за ўвесь час. Але некалькі сумесных і сольных трэкаў чакаюць свайго з'яўлення ў бліжэйшыя месяцы. Таму любая дапамога ці падтрымка ў распаўсюдзе і стварэнні музыкі будзе матываваць рабіць штосьці яшчэ і яшчэ. Мяркую, гэта не толькі ў маім выпадку.

 

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

Слушай плейлист и настраивайся на концерт украинской группы.

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

Кирилл Иванов – о музыке, отношениях с сыном и политике.