Angst і лайтовы запісалі сумесны трэк «Люстэрка»

Angst і лайтовы запісалі сумесны трэк «Люстэрка»

Два беларускія хіп-хоп-артысты – Віталь Рыжкоў aka Angst і Лёша Грызунт aka лайтовы – прэзентавалі сумесны трэк. Атрымаўся экзістэнцыйны рэп на два галасы з двух бакоў мяжы.

 

Angst:

— Я пачуў летась трэк лайтовага «Mic.check», і гэты МС стаў для мяне адкрыццём года. Справа ў тым, што вельмі люблю незвычайныя рыфмы і замудроныя метафары, а там гэта ўсё было! Таму, калі мне напісаўся мой куплет, я не зассаў і напісаў першы, каб пазнаёміцца і адразу фітануць. Ведаў, што гэты куплет будзе на нашым супольным трэку, таму трошкі ў дэкодынг гуляем. Але гэта шматзначны вордплэй, і яго можна разумець як мінімум трыма спосабамі. Мне захацелася ў гэтым трэку адысці ад метафар і складаных рыфм, таму мой парт атрымаўся такім сабе зарыфмаваным пастом у ФБ з нагоды праслуханых песень пра вяртанне. Я насамрэч разумею добра, чаму і навошта аўтары напісалі гэтыя песні, але, на маю думку, некаторыя з іх выглядалі кан'юнктурна. Апроч, хіба, іранічна згаданага ў тэксце Башлыкевіча: ягоны альбом мяне сапраўды крануў.

 

лайтовы:

– Летась, падчас аднаго з падарожжаў электрычкай, я вырашыў пераслухаць «Аднакарэнных», і ў гэты самы момант Дзёня Mandzik напісаў мне, што Віталю падабаюцца мае трэкі. Было прыемна, але да мяне, напэўна, не да канца дайшло. Але калі Віталь напісаў наконт гэтага фіту, я прыфігеў ужо напоўніцу. Віталь для мяне фігура маштабная – як у белрэпе, так і ў паэзіі. Я слухаў і чытаў яго са школы, і, вядома, моцна ўсцешыўся такой прапанове. Віталь першым даслаў мне куплет пад тэставай назвай «мігрэні мігранта». Хіба адзінае, што я мог шчыра адказаць, што міграцыю пражываюць і тыя, хто застаецца па гэты бок. Праблема, якая мне бачыцца найвыразнейшай, – гэта тое, што «па два бакі» перастаюць разумець адно аднаго праз кантэксты і асобныя лакальныя дэталі. Але мне важна было падкрэсліць агульнасць праблемы адчужэння для нас усіх. І надзея для мяне адсюль і паўстае – мы не настолькі расколатыя, наколькі падаецца адразу. Хутчэй, сама гэтая расколатасць зараз нас і яднае. Беражлівая і ўважлівая праца з ёй – куды больш карысны і канструктыўны шлях, чым высвятленне, чыя тут рацыя, і пошук нейкіх няўцямных аб’яднальных ідэй. 

 

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.