Падчас лекцыі Яўгенія простымі словамі распавяла пра біялагічныя вытокі нашай любові да аб’яднання ў кланы, тусоўкі і групіроўкі, пра тое, як фрырайдары спрыяюць дэградацыі грамадства і як, маніпулюючы нашымі інстынктамі, можна гуляць у звышрэалістычны Warcraft. І ўсё гэта – на прыкладах з жывёльнага свету. Аддзел генетычных распрацовак медыялабараторыі 34mag раіць праглядзець наступнае відэа ад дошчачкі да дошчачкі.
Гэта другі івэнт, арганізаваны медыялабараторыяй 34mag і «Еўрарадыё», з серыі афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Месяц таму мы прывозілі журналіста Андрэя Лашака, аўтара доку «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях», – відэа можна пабачыць тут. Будзем удзячныя, калі ты прапануеш нам герояў для наступных сустрэч.
Апаратура, кошты, водгукі – адказваем на пытанне: «Дзе ў Менску як след парэпаць?»
Прапануем натхніцца на свае эфектыўныя арт-выказванні.
Чым менскія рэйвы адрозніваюцца адзін ад аднаго і якая канцэпцыя новага клуба «Молодость» – распавядае Алена Гайдук, заснавальніца вечарынак «Сияние».
Натхняліся творчасцю Лінча.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».