Плэйлісты музыкантаў: Руся

Плэйлісты музыкантаў: Руся

Разам з МТС і яго сервісам для праслухоўвання музыкі «МТС Music» знаёмімся з плэйлістом Русі, вакалісткі этна-электроннага праекта Shuma. Дзевяць песен – дзевяць майстарпісаў, якія накіруюць твой шлях у бок чароўнага лесу ўяўлення. Дарэчы, ў гэтую нядзелю, 26 лістапада, ты можаш пабачыць і паслухаць Shuma жыўцом на гала-канцэрце у «Брюгге».

 Aurora – Teardrop (Massive Attack Cover) 


Я люблю яе за неверагодна мяккі і празрысты голас, які гучыць як інтымнае спатканне паміж спявачкаю і вамі. Трэк «Teardrop» – адзін з самых пяшчотных і прыгожых у творчасці Massive Attack. Так што тут дабл профіт.

 

 

 

 

 Serge & The/Das – Drug Dilling 


Берлінскі дуэт суперэлегантных хлопцаў. Пад іх прыемна танцаваць, гуляць па горадзе, цікава разглядаць іх відэакліпы. Гучаць яны таксама крута. Тут ёсць усё, што я люблю ў электроннай музыцы.

 

 

 

 

 Glass Animals – Gooey 


Харошы трэк для пацалункаў і ранішняй парнай ёгі. Гэта брытанскі індзі-рок гурт, але гэты трэк не гучыць як рок-музыка. Паміж сабою мы называем іх «мяў-мяў музыка», таму што гэтую песню можна прамяўкаць, даць волю выказацца свайму ўнутранаму коціку, і песня ад гэтага зусім не губляецца. Асобна хачу адзначыць відэакліп. Немагчыма адарваць вачэй, пакуль гісторыя ў ім не развяжацца да канца.

 

 

  Паслухай  Glass Animals на «МТС Music»  

 

 

 

 Tiga – Bugatti 


Аднойчы мае сябры трапілі ў Берліне на лайв Tiga: проста зайшлі «чэкнуць, што за дзвіж» і задзяўблі мне галаву смскамі тыпу: «Ааааа! Ты мусіш паслухаць!!! Ааа!!!» Гэта цягнулася тры гадзіны – так пачалася мая любоў да Tiga. Гэта прыклад выдатнай электроннай музыкі для танцаў ад канадскага прадзюсара. Відэакліп таксама не дасць вам адвесці вачэй.

 

 

  Паслухай Tiga на «МТС Music» 

 

 

 

 Shigeto – Pulse 


Далікатны прадзюсар электроннай музыкі з ЗША. Ён робіць гіпнатычны гук, гэта музыка для ночы. А кліп для асалоды і лёгкага задуменнага трансу (нарысаваў яго Traceloops). Увогуле творчасць Shigeto падаецца мне крыху аўтычнай, мне гэта даспадобы.

 

 

 

 

 Stromae – Quand c'est? 


Шалёна таленавіты музыка, мастак і танцор. Ён з’яўляецца аўтарам сваіх канцэртных канцэптаў (раю паглядзець яго лайв-шоу, гэта сапраўды ўражвае!). Stromae прасоўвае ў масы сацыяльна важныя мэсаджы: пра каштоўнасць сямʼі, блізкасць паміж людзьмі, шчырасць стасункаў, экалогію. Менавіта гэты трэк і кліп прысвечаны раку. Гэта кранальная гісторыя і неверагодна відовішчная! Якія рухі... Я паміраю!

 

 

  Паслухай Stromae на «МТС Music»  

 

 

 

 Jungle – Time 


Не магу прыхаваць сваю жарсць да танцораў і сталых людзей нестандартнай прыгажосці. У гэтым трэку прыгожа ўсё: пяшчотны фанк, як летні вецер на вуліцах Нью-Ёрка; груў, які кідае выклік майму целу; відэааповед пра спаборніцтва індывідуалістаў і кааперацыю аднадумцаў – чысты псіхааналіз.

 

 

  Паслухай Jungle на «МТС Music»  

 

 

 

 Isfar – Root 


З гэтым музыкам мы пазнаёміліся ў пентхаўсе аднаго гатэля ў Тбілісі, дзе разам сустракалі мінулы Новы год. Ісфар з Азербайджана, сумяшчае джаз і электроніку. Яго завуць мясцовым Christian Loffler-ам: з-за яго меланхалічнасці, меладычнасці і лёгкасці. Паслухайце яго проста дзеля асалоды.

 

 

 

 BINKBEATS – Getting There (Flying Lotus Сover) 


Добрая вішанька на торціку. Гэта музыка, які грае каверы на электронныя трэкі, але робіць гэта адзін раз: у сэнсе, што не выкарыстоўвае запісаныя раней сэмплы ці лупы, а грае на акустычных інструментах з апрацоўкамі, якія гучаць адзін да аднаго, як спрадзюсаваны на камп’ютары трэк. Неверагодны артыст з Нідэрландаў!

 

 

Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.

 

«МТС Music» – зручны сервіс для праслухоўвання музыкі ад МТС. Самае важнае, што табе трэба пра яго ведаць: больш за 20 млн. трэкаў, сістэма падказак і рэкамендацый, а таксама магчымасць стварэння ўласных плэйлістоў. Першыя 30 дзён паслугі – бясплатна, далей – 0,22 BYN на месяц. Інтэрнэт-трафік для прайгравання музыкі праз мабільны дадатак бясплатны!

 

     Зайдзі на сайт ці спампуй дадатак «МТС Music» у App Store і Google Play.

Фота - Алена Ходар

ЧУП «Лабс Паблисити Груп», УНП ‎191760213

Победил ФК «Макс Корж»

Победил ФК «Макс Корж»

Корж 1:0 стадион «Динамо».

Судьба Яскевич. Лера – про молодость, музыку и мечты

Судьба Яскевич. Лера – про молодость, музыку и мечты

«Не хочу, чтобы будущее меня подчиняло» – большое интервью с беларусской артисткой о музыке, амбициях и рекламе.

Что слушает Рома Бахолдин?

Что слушает Рома Бахолдин?

Украинская поп-музыка, беларусский реггетон и американский инди-рок: пробираемся в плейлист гитариста Groove Dealers.

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Мы в очередной раз попали на главный финский фестиваль – объясняем, чем он так хорош.

Что слушает Маша Зиневич?

Что слушает Маша Зиневич?

Американская, шотландская и английская музыка из плейлиста фронтвумен Dlina Volny.

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

Две очень летние вечеринки. 

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Любишь беларусскую музыку? Докажи.

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Прошел главный фестиваль минского лета – мы там были и все зафиксировали.

Бакей и его экстренное перерождение

Бакей и его экстренное перерождение

Большой разговор о концертах, музыке, деньгах, счастье и будущем.