РЭЛІЗ

ВДНК «Громыка» & «Кассиопея»

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Сёння на «Першаку» – з’ява сусветнай значнасці, фігуральна кажучы: выдаюцца два гурты, якія на космасе сабаку з’елі. На ўнутраным, вядома. Сустракай: сумесны спліт-рэліз рэтрафутурыстычнага «Громыки» і сюррэалістычнай «Кассиопеи».

 

Калі Савецкі Саюз накрыўся вечкам, макаўка ўлады – чарнабровыя мальцы на чале з партрэтам Андрэя Андрэевіча Грамыкі – дыслакаваліся падалей ад Зямлі ў адкрыты космас, каб нарэшце спакойна заняцца любімай справай: насупваннем броваў пад цяжкія рамонсавыя рыфы і піліканнем на электроннай валынцы – стылафоне (ад слова «стыль»).

Там пасля некалькіх светлавых гадоў і выпітых парсекаў яны натыкнуліся на апошніх коміваяжораў міжзоркавай харобрасці і буфанады, якія працягвалі на мове музыкі трансляваць становішча ў сузор’і Касіяпея для нашчадкаў Грамазекі і птушкі Гаваруна. У выніку энергіі перакрыжаваліся, астранаўты абмяняліся касмічнымі цюбікамі – і нарадзіўся спліт (не блытаць са спліфам).

Прадстаўляем тваёй увазе сплаўленае, як сырок «Дружба», сумеснае пасланне з шасці трэкаў ад расійскага «Громыки» і беларускай «Кассиопеи», дзе першыя дзве кампазіцыі – гэта класічныя хіты «Говорил я вам» і «Если», другія дзве – перакрыжаваныя на іх каверы, і яшчэ дзве – цалкам новыя песні «Майский жук» ад «Кассиопеи» і «Сердца частица» ад «Громыки». Налятай!

 

 

Каардынаты «Громыки»:
Сайт    VK    Facebook    Yandex

Каардынаты «Кассиопеи»:
«Пяршак »   VK    Facebook    Yandex

 

The phenomenon of global significance, figuratively speaking two bands knowing the space (the internal one, of course) inside out are today at "Piarshak". So salute a joint split release of retrofuturistic "Gromyka" and surrealistic "Kassiopeja".

 

 

  «Громыкa»:
Site    VK    Facebook    Yandex

«Кассиопея»:
«Пяршак »   VK    Facebook    Yandex

 

DOWNLOAD 44 МБ
Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

Слушай плейлист и настраивайся на концерт украинской группы.