РЭЛІЗ

Sumbur Pashkowski

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Увага! На «Першаку» пачынаецца раздача новага міні-альбома Sumbur ад лірычнага рэпера Лёні Пашкоўскага. Гэтым разам наш атлант Pashkowski расправіў плечы і выдаў вельмі ёмкае музычнае выказванне, з гранічна дапушчальнай шчыльнасцю метафар і надрыўным унутраным настроем.

 

 

Лёня працягвае адкладваць ікру перад публікай невялічкімі легкатраўнымі порцыямі. Фармат пяцітрэкавага альбома ўжо становіцца яго фірмовым стылем – уявіце, музыка, дыскаграфія якога складаецца з адных эпішак! І гэта не расчароўвае, бо артыст вельмі ўдала ўпакоўвае свае піражкі. Цеста ў самы раз, а ўсё астатняе – сытная, вострая, шматынгрэдыентная начынка, ад шэф-повара, які выступае за самадастатковасць кожнай стравы і, здаецца, цягнецца да высокай кухні.

У прынцыпе, вокладка вельмі ўдала ілюструе канцэпт, настрой і напаўненне альбома. Гэта нешта сярэдняе паміж гімнамі адзіночкі і фірмовай энігмай ад Пашкоўскага. Артыст пасталеў, як любяць казаць старпёры. Пасталеў, але не супакоіўся – Sumbur амаль цалкам прысвечаны пошукам. Пошукам кахання, гармоніі, сэнсаў, пытанняў, адказаў, сілаў, сябе. І гэтую пошукавую экспедыцыю, як і многія іншыя, таксама заносіць снегам, залівае дажджом і часам засмоктвае ў пясок.

Нас шчыра радуе тое, што ёсць на свеце такі брацішка Pashkowski, які шукае сябе і час ад часу выстрэльвае душэўнымі міні-альбомчыкамі, што адчайна трапляюць у настрой.

 

 

 

Attention! We're starting to distribute a new mini-album “Sumbur” (“Confusion”) from lyrical rapper Lenya Pashkowski. At this time, our atlas Pashkowski shrugged and made a very capacious musical statement with the maximum allowable density of metaphors and hysterical inner mood.

 

 

 

 

DOWNLOAD 39 МБ
Главные европейские фестивали 2019

Главные европейские фестивали 2019

Узнай, на каких фестивалях выступят Cardi B, Twenty One Pilots и Post Malone.

Mustelide выпустила альбом «Женщина-Женьшень»

Mustelide выпустила альбом «Женщина-Женьшень»

Первый за три года релиз выходит на лейбле Ивана Дорна Masterskaya.

Музыкальные тренды – 2019

Музыкальные тренды – 2019

Выделили для тебя 10 веяний музыкальной индустрии, чтобы оставаться в теме происходящего.

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным