РЭЛІЗ

Red Balloon Sinie Gory

Першы рэліз 2018-га! У эфіры «Першака» – дэбютны альбом музыкі і відэамастака Дзяніса Кудраўцава і яго праекта Sinie Gory. «Red Balloon» – гэта змрочная і рыпучая 40-хвілінная споведзь адзінокага вешчуна, які замешвае калючы булён гісторый у маленькім доміку пасярод заснежаных краявідаў, а пасля спрабуе заснуць пад калыханку ветру. Сапраўднае беларускае кантры!

 

 

 

Стваральнік праекта Дзяніс Кудраўцаў пра рэліз:


– Пад назвай Sinie Gory, узятай з аднайменнай вёскі пад Менскам, дзе знаходзіцца мой дом-студыя, выходзіць у свет усё, што я раблю на ніве гуказапісу, сонграйтынгу і відэамэйкінгу. Мой музычны праект існуе ў двух іпастасях: хатняй і канцэртнай, якія нярэдка адрозніваюцца складам удзельнікаў. Калі для працы на сцэне, як і ў многіх іншых сферах мастацтва, неабходныя камунікатыўныя навыкі і непасрэднае ўзаемадзеянне з камандай, то ў сачыненні і фіксаванні музычнага матэрыялу я магу заставацца абсалютным саліпсістам і тварыць без аглядкі на аўтарытэтныя думкі.

Падобны эгаістычны падыход доўгі час утрымліваў мяне ад публічных рэлізаў, пакуль у 2016 годзе я не прыняў удзел у міжнароднай музычнай праграме OneBeat, якая праходзіць у ЗША. Натхніўшыся такім дэбютам і новым вопытам, я па-новаму зірнуў на метады вытворчасці і прадзюсавання.

Я сфакусаваўся на тым, што даўно і горача люблю, – песенны жанр. На мой погляд, ён зараз знаходзіцца ў крызісе, але не губляе слухацкай цікаўнасці. Пры запісе выкарыстоўваўся клапатліва сабраны мной аркестрык з нядаўна знойдзеных інструментаў: піла з будаўнічай крамы, модная нямецкая сансула, мелодыка з барахолкі (галоўны інструмент у альбоме), глокеншпіль, гуіра, казу, пластыкавыя пакеты і запісаны летам скрып катамарана. Дзесьці мае меланхалічныя мядзведжыя скуголенні пашчасціла ўпрыгожыць голасам непараўнальнай Руж Янг, а шурпатая аранжыроўка і сырое звядзенне выдаюць мае прыхільнасці да лоў-фай сцэны.

 

Шукай Sinie Gory у сеціве:

VK  |  Facebook  |  Bandcamp

Soundcloud  |  Instagram

DOWNLOAD 101 МБ

КАМЕНТАРЫ (1)

iгар
iгар | 15.02.2018 22:43

Заябiсь!

5 0 +5
14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.