На YouTube выйшаў лайв беларускага электроншчыка Pocket Rave

На YouTube выйшаў лайв беларускага электроншчыка Pocket Rave

Pocket Rave адыграў амаль 1,5-гадзінны сэт ў жанрах гіпнотык-тэхна, брэйкбіт і эксперыментальны IDM у драўляным купале, які ўласнаруч сабраў для DJ-сцэн беларускіх фэстаў Letucień і Varušniak. Цяпер канструкцыя стане сімвалам лайваў The Dome.

Выступ менчука Pocket Rave, які цяпер базуецца ў Кракаве, – першы ў серыі. У яго ўвайшлі трэкі, над якімі музыкант працаваў каля двух гадоў. Здымалі ў PROPS Studio, сцэнаграфічнай майстэрні ў прамзоне Кракава, дзе фарбуюць і выпілоўваюць рэквізіт для тэатра і кіно.

«Калі я нарэшце сабраў апошнюю секцыю купала, я зразумеў, што гэты праект стаў працягам маёй музычнай ідэі: бярэш матэрыял з фізічнага свету, дадаеш час і натхненне, і ў выніку атрымліваецца нешта з сусвету мар», – кажа Pocket Rave, які ў сваім крафтавым імпэце натхняўся дзіцячым успамінам пра шкляны геакупал з брытанскага тэлешоу The Crystal Maze.

 

 

«Крычу на людзей – і ім гэта падабаецца»: правілы творчасці Domsun

«Крычу на людзей – і ім гэта падабаецца»: правілы творчасці Domsun

Знаёмімся з электроншчыкам-фрэшмэнам.

«Буду называць сябе on the ground артыстка»: інтэрв’ю з CHORNABROVA

«Буду называць сябе on the ground артыстка»: інтэрв’ю з CHORNABROVA

Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.

Музычныя вынікі 2025-га

Музычныя вынікі 2025-га

Пераслухаем разам.

Квантавы скачок: фотарэпорт з канцэрта апошняга туру «Пятлі прыхільнасці»

Квантавы скачок: фотарэпорт з канцэрта апошняга туру «Пятлі прыхільнасці»

Johnny Cosmic адзняў гістарычную падзею ў Варшаве.

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Можа, і не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу».

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Па ўсім свеце.

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.