Самы цікавы пісьменнік Усходняй Еўропы, чые кнігі добра вядомыя ў Германіі, Швецыі, Польшчы і шмат дзе яшчэ. «Дэпэш мод» Сяргея Жадана ў перакладзе Таццяны Урублеўскай – чытай на 34mag.
Раман «Дэпэш мод» упершыню быў апублікаваны ў 2004 годзе ўкраінскім выдавецтвам «Фоліа» ў мяккай вокладцы. Гэта быў першы тэкст Жадана ў фармаце «вялікай прозы». Да таго былі колькі зборнікаў вершаў і кніжка малой прозы «Біг Мак». Але менавіта з «Дэпэш моду» пачаўся сапраўдны поспех Жадана.
За гэты час яго кнігі былі перакладзеныя амаль на ўсе асноўныя еўрапейскія мовы, а сам аўтар атрымаў заслужаныя прэміі ды нефармальны статус, мабыць, галоўнага сучаснага ўкраінскага літаратара.
Але здаецца, што ўсё гэта не мае істотнага значэння. Кнігі Жадана без залішняга PRу і выдавецкіх намаганняў знаходзяць чытачоў па ўсёй Еўропе, бо ты адразу адчуваеш, калі з табой размаўляюць сумленна і на роўных, а вялікі талент не сапсаваны пантамі, пафасам або жаданнем вучыць жыццю. Шчыра зайздросцім тым, хто сёння сутыкнецца з творчасцю Сяргея Жадана ўпершыню.
Напярэдадні выхаду ў «Першаку» рамана «Дэпэш мод» Сяргей Жадан успомніў некалькі гісторый, звязаных з гэтай кнігай.
Пра лёс рамана:
– Раман пераклалі на восем моваў. У першым «рускім» выданні забыліся пазначыць перакладчыка. У нямецкім – адцэнзуравалі адну главу. Існуюць украінская і нямецкая аўдыяверсія. Прападобны Джонсан-і-Джонсан апынуўся сярод персанажаў спектакля «Гімн дэмакратычнай моладзі» ў кіеўскім тэатры імя Франка.
Пра найбольш цікавую інтэрпрэтацыю рамана:
– Самай цікавай была пастаноўка «Дэпэш мод» у адным нямецкім тэатры. Я быў на закрыцці спектакля, мне было вельмі цікава. Шчыра кажучы, чакаў якога-небудзь усходнееўрапейскага постсаўковага кічу. Але рэжысёр з мастаком зрабілі сапраўды вельмі драйвовы спектакль. Над сцэнай была ўсталяваная гідрасістэма, і ўвесь час ліў дождж. У галоўнага героя на куртцы было напісана маё прозвішча. Ад гэтага было даволі-такі некамфортна, але цікава.
Аб прататыпах:
– З «Сабакам Паўлавым» апошні раз бачыліся на нейкім правым мітынгу ў Харкаве каля помніка Шаўчэнку. Наколькі я ведаю, ён ажаніўся і пасталеў. Рок-н-ролам больш не цікавіцца (у свой час ён лічыў сябе гукарэжысёрам). З Васем Камуністам сустракаліся ў яго родных Чаркасах, дзе ён выкладае гісторыю ў адной з сярэдніх школ. Сядзелі некалькі гадзін у гатэльным нумары. Гаварыў у асноўным ён, гаварыў пра тое, што з намі адбывалася 20 гадоў таму. У нейкі момант я зразумеў, што гэтым ён і жыве, што ў цяперашнім часе ў яго нічога няма, усё засталося там, у 90-х. Усё гэта вельмі сумна. Напрыканцы я падарыў яму «Дэпэш мод» (кнігу ён, натуральна, не чытаў), а ён мне – сваю брашуру «Аранжавая чума», прысвечаную падзеям восені 2004 года. Пасля са мной звязалася яго мама. Сказала, што напісала кнігу апавяданняў пра жывёлу, папрасіла выказаць сваё меркаванне. Вядома, апавяданні мне спадабаліся.
Пра ўспрыманне рамана беларускімі чытачамі:
– Змянілася Украіна, змянілася, напэўна, Беларусь. Але тыя 90-я, пра якія ў «Дэпэш мод» ідзе гаворка, не змяніліся. Таму спадзяюся на адэкватную і ўважлівую рэакцыю, бо акурат з такой часцей за ўсё сустракаўся ў Беларусі.
Таццяна Урублеўская, перакладчыца:
– Раман «Дэпэш мод», як гэта модна цяпер казаць, «для тых, хто выжыў у 90-я». Але не для тых, хто «рабіў 90-я», а для іх дзяцей, для падлеткаў таго часу. Для падлеткаў з рабочых і спальных раёнаў, для тых, хто самым непасрэдным, яшчэ амаль дзіцячым позіркам глядзеў на тагачасны свет і добра памятае тую «карцінку». Для іх кніжка можа абярнуцца самай жывой настальгіяй і самымі вострымі ўспамінамі. Для тых, хто не памятае або не ведае гэтай «карцінкі», раман раскрые частку жыцця маладых людзей, у якіх можна пазнаць саміх сябе і «навучыцца дрэннаму» або «як рабіць не трэба».
Сяргей Жадан – адзін з самых лёгкіх па стылі і глыбокіх па змесце сучасных аўтараў, з тонкім адмысловым гумарам. «Дэпэш мод» – неверагодна смешны раман. Але не таму, што аўтар хоча насмяшыць свайго чытача. Жорсткія, па сутнасці, карцінкі Жадан малюе настолькі проста і «незамутнена», што на трагічным тле праступае камічнае, без якога, вядома, нельга было б «выжыць у 90-я», асабліва падлетку.
«Дэпэш Мод» – раман-вандроўка. Галоўныя героі сустракаюць шмат розных людзей і шмат перажываюць падчас свайго небяспечнага падарожжа. А дасягнуўшы яго мэты, застаюцца нідзе, у «белым свеце», як і шмат хто з нас. Толькі гэта для іх не згуба, а проста канец адной выправы і пачатак іншай.
«Дэпэш Мод» | Сяргей Жадан (с)
Пераклад на беларускую мову (тарашкевіца) – Таццяна Урублеўская
Рэдактар – Аляксандра Дорская
Вёрстка – filifjona
Дызайн вокладкі – palasatka
Апублікавана з дазволу выдавецтва «Фоліа» (інтэрнэт-крама выдавецтва – http://bookpost.com.ua/)
Дзякуем за дапамогу ў выданні раману Андрэю Хадановічу
Новы раман Аляксея Талстова пра адваротны бок даўншыфтарскай рамантыкі.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (1)
Judi casino atau live casino adalah salah satu permainan judi kasino paling digemari oleh sebagian besar bettor casino. Sekarang ini telah hadir agen situs casino online yang menyediakan game casino seperti blackjack, baccarat, sicbo, roullete, ceme, judi poker domino dan lain sebagainya. Melalui situs <a href="https://bintangjudi.com/">agen casino</a> anda bisa melakukan pendaftaran akun casino dan memainkan berbagai permainan judi casino disana. Judi casino di pilih karena memang cukup populer di kalangan casino bettor. Mengenai pelayanan casino sempat kami review di artikel <a href="http://hpcet.in/perbedaan-agen-dan-bandar-dalam-permainan-di-agen-casino-online/">berikut ini</a>. Bandar dan agen casino juga menawarkan berbagai promo serta bonus yang tentunya akan semakin menarik bagi pecinta casino. Banyak website yang menawarkan berbagai permainan judi online perti judi poker, kasino dan juga sbobet. Salah satunya adalah website <a href="http://www.bola24.net/">http://www.bola24.net/</a> yang bisa anda coba dengan minimal deposit yang ringan. Sama seperti situs judi onine lainnya juga menawarakan berbagai promo dan bonus agen casino yang menarik. Artikel mengenai agen sbobet juga pernah kami ulas di <a href="https://agensbobetbolabandarjudi.blogspot.co.id/2017/07/situs-bandar-dan-agen-sbobet-di-indonesia-menawarkan-berbagai-kepraktisan-bagi-bettor.html"> halaman berikut ini</a>. Agen sbobet casino merupakan salah satu layanan judi online paling terkenal saat ini, ada banyak jenis layanan judi casino sbobet yang bisa anda coba melalui website kami. Dengan minimal deposit yang ringan dan dapatkan berbagai promo dan bonus casino sbobet yang menarik bagi anda.