Прадстаўляем тваёй увазе дэбютную плытку дыска-панкавага гёрлз-бэнду з Менску SFL. Вакал з ударнымі, гітара, клавішы – дзяўчат проста прэ ад сваёй творчасці, а тут яшчэ і падзяліцца са слухачамі можна. Урубай гучней!
SFL пра рэліз:
Альбом пісалі падчас навучання ва ўніверсітэтах. То-бок гадоў гэтак пяць... Мы не прытрымліваемся аніякага стылю, бо стыль – гэта шаблон, а шаблоны не спрыяюць палёту душы. Над тэкстамі мы таксама не думалі, галоўнае – музыка і як на яе кладуцца словы, гэта нашыя пачуцці і не болей. І аніякай рамантыкі, галоўнае! Пра каханне няхай хтосьці іншы спявае.
Sweet&Sour is the debut album of disco-punk girls band SFL from Minsk. The girls use vocal with percussion, guitar, and keyboards. They feel ecstasy of their creativity and use a possibility to share it with the audience. Hey, make it louder!
КАМЕНТАРЫ (6)
Ня дрэнна)
Пламя!
скучно
Малайчынкі дзяўчаты! Файны такі сінт-рок, болей прафесійна з саундам папрацаваць - была б зусім бомба.
поменять фон, так неплохая бел ВИАГРА получается )
i like