Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Лаўрэат сёлетніх «Басовішчаў», малады беларускі гурт SnopSnoŭ выпускае сёння адразу два кліпы на песні з іх апошняй EP «Špijony». Загалоўная песня «Špijony» і «Połymiem» – два эмацыйна напружаныя ляманты душы, разадранай знешнімі і ўнутранымі пантэрамі. Саспіенсу дадаюць адчужаныя сінтэзатары, рэпетатыўны дробат драм-машыны і рыплівая гітара. Трымай ласку!

 

 Гурт SnopSnoŭ пра відэа: 

– Нам даўно хацелася апроч нашых запісаў зрабіць таксама штосьці візуальнае. Але каб зрабіць сапраўды добры кліп, які хочацца пераглядваць, найперш патрэбная добрая задумка, інакш атрымліваецца нешта неабавязковае, «для птушачкі». Таму мы вырашылі проста зняцца ў «жывым» фармаце, як на канцэрце. Спачатку планавалі зняць толькі «Špijony», але ў выніку дадалі і «Połymiem», каб паказаць нашу музыку, так бы мовіць, з двух розных бакоў.

Увогуле студыйныя лайвы – вельмі круты тып музычнага відэа, мы вялікія аматары KEXP, Deezer Sessions і іншых падобных каналаў. Лайвы ў параўнанні з «афішл мьюзік відэа» – больш жывы, шчыры і эмацыйны жанр.

Розныя колеры – спантаннае і падсвядомае рашэнне. «Шпіёны» – больш трывожная песня, дзе клавішны сэмпл павінен цюкаць цябе ў галаву, нібы кроплі вады падчас знакамітага катавання, таму гэтай песні больш пасуюць халодныя колеры. І наадварот, адна з самых шчырых і цёплых нашых песень, «Полымем», раскрываецца ў такіх жа цёплых колерах.

 

 

 

 

 

 

 Рэжысёр – Максім Малахаў 

Спецэфекты, дапамога з гуказапісам, матывацыя – Аляксандр Чарнецкі (Boiling Point Studio)

Здымкі адбываліся ў Black Jan Studio

 

 

У бліжэйшых планах гурта – акустычны ЕР. Па словах музыкантаў, акустыка, нягледзячы на сваю даступнасць, – амаль што невядомы для іх жанр, таму чакаецца важкі экспірыенс. А ў 2018 годзе плануецца другі поўнафарматны альбом. «Матэрыялу – мора, засталося толькі яго скампіляваць і спакаваць у адпаведную форму. Увогуле пакуты творчасці – гэта пакуль не пра нас, мы вельмі прадуктыўны ў колькасным плане ВІА, засталося толькі падцягнуць якасны план».

 

 Гурт у сеціве: 

VK  |   Facebook  |  Soundcloud

Bandcamp  |  Yandex Музыка  |  Apple Music

 

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.