Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Былы ўдзельнік гурта TonqiXod Максім Субач прэзентуе новы праект Subtonans – інструментальны аркестр, у які ён кліча вядомых беларускіх музыкаў, каб граць без пэўных стылявых абмежаванняў. Дэбютны трэк «Opus I» – гэта сінематаграфічны этна-джаз, які распускае сваю мелодыю па інструментах, як дэльта ракі перад морам.

 

 

Максім Субач пра рэліз:

– Канцэпцыя новага праекта – інструментальная музычная спроба не завязвацца на нейкай канкрэтнай стылістыцы, запрашаючы на запіс розных музыкаў, якія будуць аздабляць сваімі жывымі інструментамі «аднастайную» клавішную мелодыку. Што да гэтай канкрэтнай кампазіцыі, то напэўна можна вызначыць яе як этна-джаз з лёгкім напыленнем электронікі і акадэмізму.

Самым складаным у стварэнні сінгла стала апрацоўка запісанага матэрыялу, бо інструментоўка атрымалася багатая. Але праца з новымі інструментамі і музыкамі – гэта адначасова і самае цікавае. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што гэтыя клопаты не адбілі жадання і надалей паглыбляцца ў каляаркестравыя эксперыменты. Магчыма, у выніку атрымалася нешта трошкі пафаснае, але калі навокал павышаная канцэнтрацыя сцёбу і пантоў, то чаму б часам і не вяртацца да гэткіх старамодных прыёмаў.

 

Максім Субач – клавішныя, вакал, біты, аранжыроўкі
Хведар Грувіч (The Glitchhh, «Дразды», Tomato Jam) – бубны
Віталь Эпаў (Five-Storey Ensemble, Rational Diet) – фагот

Пафнуцій Кузюкян (Pafnutiy's Dreams, Klaxons Brass) – валторна
Дзяніс Нікольскі («Ілюжан», DeltaWaves) – кларнет

Эрык Арлоў-Шымкус (Vuraj, ili-ili, «Гаротніца», «Eryk i Ja») – кантрабас
Вольга Зубко – цымбалы
Андрэй Багданаў – звядзенне, мастэрынг

Запісы адбываліся ў студыі Maple Tree і хатняй студыі

 

Далей Subtonans працуе над новымі кампазіцыямі, каб у выніку свет пабачыў альбом. Але, па словах Максіма, складана казаць нешта ўцямнае пра тэрміны, бо «музыка абсалютна не камерцыйная і сілкаваць усё давядзецца з кішэні. Але ёсць шмат нататак, і я паціху іх перапрацоўваю ў новыя кампазіцыі».

 

 Subtonans у сеціве:

VK    Facebook    Bandcamp    Instagram

DOWNLOAD 66 МБ
14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.