Прэзентацыя сінгла: Мутнаевока – Сады

 

Пасля трыумфальнага максі-сінгла «Голыя танцы», які атрымаў «Сінгл года» на ўзнагародах Еўрарадыё «Даём рады 2016», менскі гурт «Мутнаевока» вяртаецца з новай песняй і аб’яўляе дату выхаду новага альбома. Сустракаем «Сады» – узрушальны рамантычны падарунак для ўсіх, хто ўжо ў трапяткім прадчуванні вясны.

 

 

Вакаліст гурта Яўген Змушка

пакінуў нам два аркушы, на якіх у кранальнай форме ліста распавёў пра новую песню.

 

 

– Мне хочацца ўзяць цябе за руку, каб адвесці ў запаветныя сэрцу мясціны, дзе няма ані ўчора, ні заўтра… Вырвацца з кантэксту, стаць па-за часам, знайсці рай на зямной прасторы і зберагчы яго ўдваіх. Паверыць, што ўсё магчыма, бо ўсе немагчымасці – гэта толькі нашыя страхі. А страхі бяссільныя перад чысцінёю мыслі і першараднай прыгажосцю, якую дару табе… Так шмат мітусні і няпраўды ў гэтай штодзённасці… Не бойся – паляцелі са мной.

Песня «Сады» – адна з дзесяці трэкаў новага, трэцяга лонгплэя гурта – адабраная ў якасці сінгла перад выданнем і прэзентацыяй новага альбома. Можа, яна не лепшым чынам люструе агульны сэнс плыткі, але гучыць досыць дынамічна, лёгка і караценька, не раскрываючы ўсе карты, што музыкі падрыхтавалі (назапасілі) для сваіх слухачоў. Такім чынам, першы падарунак для ўсіх, хто ў прадчуванні вясны!

 

 

Новы альбом «Мутнаевока» будзе называцца «Метро» і пабачыць свет 20 сакавіка на «Першаку». Лайв-прэзентацыя запланаваная ў траўні. Сачы за абвесткамі!

 

  «Мутнаевока» ў сеціве:

VK   Facebook   Soundcloud   Spotify   «Yandex Музыка»   Apple Music

DOWNLOAD 6 МБ
14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.