Прэзентацыя сінглу: Nine – Слышу тебя

Прэзентацыя сінглу: Nine – Слышу тебя

«Першаку» ў тым ліку цікава падтрымліваць і зусім маладых выканаўцаў, якія робяць толькі першыя крокі на глебе выдання ўласнай музыкі. Сёння ў плэер загружаем дэбютную песню маладой спявачкі Ніны Смірновай aka Nine.

Ніна скончыла Інстытут сучасных ведаў з дыпломам артыста і выкладчыка, пасля чаго адкрыла ўласную музычную студыю. Зараз паралельна займаецца выкладаннем вакалу і стварэннем музыкі. У яе шкатулцы шмат вакальна-фартэпіянных кавераў на Лану дэль Рэй, Крысціну Агілеру, Алішу Кіз і іншых. Настала чарга прэзентаваць уласныя напрацоўкі.

 


Ніна Смірнова пра рэліз:


Гэта першы сінгл праекта Nine. Ствараўся ён вельмі доўга, бо калі шмат працуеш у музычнай сферы, ты вельмі патрабавальна адносішся да прадукту, які робіш. Мы перапрацоўвалі песню ад акустычнай версіі да супернагружанай і наадварот. Першапачаткова яна была запісана на тэлефон, мабыць, яшчэ летам. Я зымправізавала яе за секунд дваццаць, проста прыйшла з галавы. Па тэксце, напэўна, не зусім зразумела, пра што вядзецца гаворка: там гераіня размаўляе з іншай дзяўчынкай, але маецца на ўвазе гутарка з самой сабой.

Музыку пісаў мой добры сябар Павел Рыжыкаў. Я ведала, што ён зможа без прывязкі да пэўнага стылю, нестандартна па кампазіцыі паставіцца да песні. У планах зняць на яе кліп: яна вобразная, хачу праз відэа данесці трохі больш сэнсаў.

Увогуле не хочацца ствараць музыку дзеля самой музыкі, каб яна была на паліцу. Мне падабаецца, каб у песні была змястоўнасць, пасыл. Зараз такога няшмат. Зараз можна рабіць шмат чаго, але ў гэтым мала сэнсу, хочацца пэўнай напоўненасці.

 

 

  Сачыць за Nine: 

Instagram  |  Youtube

DOWNLOAD zip
Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

Слушай плейлист и настраивайся на концерт украинской группы.

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

Кирилл Иванов – о музыке, отношениях с сыном и политике.