Падарожжа ў пекла працягваецца – прэзентуем новы раман Аляксея Талстова пра адваротны бок даўншыфтарскай рамантыкі.
«Апоўначы на сіалімскім мосьце», раман
© Талстоў Аляксей Сяргеевiч, 2016
© 34mag.net, 2016
«Апоўначы на сіалімскім мосьце» – сіквэл рамана «Валацугі», які выйшаў на 34mag у 2014-м. Гэтым разам атмасфера становіцца ўсе больш змрочнай, вобразы – вастрэйшымі, а будучыня – усё менш зразумелай. Магчыма, нешта зменіцца, калі перайcці на другі бок моста. Але гэта яшчэ трэба праверыць.
«Дапісваючы ўлетку 2014-га “Валацугаў”, я сутыкнуўся з вострым пачуццём недасказанасці, – кажа Талстоў. – Але ўжо на сярэдзіне працы было зразумела, што ў кніжку змясцілася толькі нейкая невялічкая доля таго, пра што хацелася напісаць. Таму прыкладна ў той жа час з абрыўкаў успамінаў, нейкіх занатовак і матэрыялу, які не ўпісваўся ў сюжэт таго тэксту, пачало афармляцца нешта асобнае. Напрыканцы жніўня я вылецеў у Дэлі, адкуль адразу ж рушыў у Хімачал, дзе пачаў накідваць новы сюжэт. Кніжка пісалася паўтара года ў два заходы: першы – са жніўня па лістапад 2014-га, другі – у мінулую зімку і напачатку вясны. Па выніку зараз у мяне прыкладна тое ж адчуванне няскончанасці, што і ў мінулы раз ».
Спампаваць раман, па традыцыі 34mag, ты можаш бясплатна – для гэтага трэба націснуць на кнопку download, якую знойдзеш ніжэй.
Рэдактар выдання – Антон Сарокін
Карэктура – Ліда Наліўка
Вокладка – Дар’я Сазановіч
Вёрстка – Iван Свешнiкаў
Мы сабралі прыгоды Ромы Свечнікава ў адну ладную, але вельмі крутую кнігу.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.