Сёння на «Першаку» выходзіць дэбютны сінгл «+18» гурта «Противофаза». Трымай тры бадзёрыя, заліхвацкія трэкі па класічным панк-року, калі рваць рэчаіснасць на кавалкі – гэта адзінае, што нам застаецца.
Гурт «Противофаза» быў створаны ў 2014 годзе. Усе ўдзельнікі калектыву – выхадцы з розных беларускіх гарадоў, таму праект музыкі называюць інтэрнацыянальным і агульнарэспубліканскім. Дэбютны сінгл «+18» запісаны толькі цяпер, бо творчасць калектыву стала актуальнай для саміх удзельнікаў зусім нядаўна.
«“Противофаза” – гэта напор і выкрык з апошніх сілаў, гэта той момант, калі маўчаць больш няма магчымасці і кожнае наступнае сказанае табой слова павінна быць як прамы ўдар у корпус сістэмы, выбух тратылавай шашкі ці стрэл з аўтамата », – кажуць музыкі.
Ілля Лёўкін (вакал, гітара), Уладзімір Палітай (вакал, бас-гітара), Ілля Жарэбкін (вакал, ударныя).
“Protivofaza” (“Antiphase”) is a debut single "18+" of the "Protivofaza” band. Take three vigorous, daring tracks of classic punk rock, if to tear reality to pieces – this will be the only thing that remains for us.
"Protivofaza" was created in 2014. All the members of the band came from different Belarusian cities, so the musicians say the project is both international and republican. The debut single, "18+" has been written recently, as the collective creation has become urgent for the band participants not far ago.