На купальскім Varušniak прагучаць 20+ артыстаў і артыстак

На купальскім Varušniak прагучаць 20+ артыстаў і артыстак

Фестываль VARUŠNIAK KUPALLE пройдзе 27 чэрвеня ў варшаўскім REJS CLUB.

Варшавянам і гасцям польскай сталіцы прапануюць разам адсвяткаваць Купалле «праз музыку, святло і цела». Акрамя дзвюх музычных сцэн (Vianok і Skala) плануюцца маркет, фудкорт, арт-інсталяцыі, сумесныя спевы, будзе лекцыя пра фразеалагізмы настаўніцы і блогеркі Паліны @pakryse, лекцыя пра Шагала і Бэлу, купальскі квіз. Але галоўны складнік варушняковай атмасферы – гэта, вядома, людзі, з якімі лёгка тусіць да самай раніцы.

Сёлета лайнап склалі 20+ артыстаў і артыстак. Тут op1van, Алекс Чумак і Мікіта Арлоў («СОЮЗ»), ŠUMA, Эміль Зянько, Макс Старцаў, берлінскія зоркі рэйв-кам’юніці – карацей, глядзі ўвесь легендарны спіс у інстаграме фестываля.

Квіткі на VARUŠNIAK KUPALLE прадаюць тут. Дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны.

Калі хочаш даведацца пра фестываль і яго каштоўнасці больш, чытай нашу размову з Янам Папковым, сузаснавальнікам VARUŠNIAK.