Выйшаў першы сінгл новага праекта Светы Бень і Сяргея Навіцкага

Выйшаў першы сінгл новага праекта Светы Бень і Сяргея Навіцкага

Новы праект Светы Бень і Сяргея Навіцкага называецца WTBSK (абодва музыкі нарадзіліся ў Віцебску). А першая ластаўка дуэта – «Тут нікому не месца». Паслухаць трэк пра буслоў, якія выносяць сваіх птушанят падалей ад небяспечных месцаў, можна па-беларуску і па-руску. 

 

 

Пра стварэнне новай музыкі Света Бень ва ўсіх дэталях распавяла ў Facebook

– Гэты запіс пачаўся ў доміку Грабажа – у парку на месцы старадаўніх французскіх могілак у Шчэціне. Ад могілак толькі гэты дамок і застаўся. І яшчэ некалькі надмагілляў і асабліва ціхая атмасфера. Праўда, на даху жыла куніца. Злавесна шумная і непрыемна актыўная. Яна кагосьці кожную ноч ела на даху. І слухаць гэта было жудасна непрыемна. Мы з Сяргеем Навіцкім запісвалі там альбом – шукалі гукі ў самім доме і навакол, гралі з раніцы да ночы, ведаючы, што нікому не перашкаджаем. Напэўна, мы заміналі толькі куніцы, і яна адыгрывалася на нас па начах. Дах грукатаў так, быццам бы куніца бегала па ім на абцасах. Я перабірала тэксты, напісаныя за апошнія пару гадоў. Вясёлага ў іх было мала. Як і ва ўсім навокал. Альбом атрымліваўся гэткі ж, як домік: каменны, касцяны, грукатлівы, маласуцяшальны. Суцяшалі толькі старыя дрэвы ў парку, але мы ўвесь час штосьці запісвалі ці гралі, і да шпацыру справа так і не дайшла. Потым мы з'ехалі ў Берлін, і вось зараз пачалі патроху выпускаць гэтыя песні ў свет. Першымі паляцелі «Буслы», якія выносяць дзяцей падалей ад тых месцаў, дзе нікому месца няма. Толькі куды выносяць – так і не ясна. Дзе яны, бяспечныя мясціны, – ніхто не ведае. Нават куніца, якая больш нікога не грызе па начах, таму што яна загінула ў бойцы за тэрыторыю з барсуком, які пасяліўся ў парку. Але хочацца спадзявацца, што хаця б буслы ведаюць, што рабіць. І што-небудзь зробяць.

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.