Rap&Vogue выступяць на галоўным шоукейсе Еўропы
Гурт Rap&Vogue прайшоў адбор на Eurosonic Noorderslag – галоўны шоукейс-фестываль Еўропы. Ён пройдзе 15–18 студзеня 2025 у Нідэрландах.
Eurosonic штогод прымае ў Гронінгене каля 300 артыстаў і больш за 40000 наведнікаў. Шоукейс дае музыкам магчымасць паказаць сябе і атрымаць запрашэнні на фестывалі ці падпісаць дамову з лэйблам. У свой час там выступалі Hozier, Franz Ferdinand і Editors, а з беларусаў на ESNS траплялі «СОЮЗ», Dlina Volny, Super Besse, Molchat Doma, Weed&Dolphins, Ягор Забелаў і гурт Nürnberg у анлайн-фармаце.
Лайнап новага сезона Eurosonic Noorderslag глядзі тут, а каб бліжэй пазнаёміцца з Rap&Vogue, паслухай іх песню пра хамон ці паглядзі эксклюзіўны лайв з леапардавай вечарынкі.
Фота: Rap&Vogue