Mustelide, Света Бень і Галя Чыкіс дадуць сумесны канцэрт

Mustelide, Света Бень і Галя Чыкіс дадуць сумесны канцэрт

Тры яскравыя гераіні беларускай авангард-поп-электраакустычнай сцэны выступяць разам на фестывалі PANDAwomen у Берліне. Гіг Светы Бень, Галі Чыкіс і Mustelide адбудзецца 22 лістапада.

Фестываль PANDAwomen быў створаны ў 2018 годзе з мэтай прыцягнуць увагу да цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца жанчыны, прабіваючыся ў музычную індустрыю (па статыстыцы 70% паспяховых музыкаў – мужчыны). Але падзеі апошніх год павярнулі канцэпцыю лайнапа ў бок падтрымкі артыстак, якія з-за вымушанай міграцыі страцілі сваю аўдыторыю, сцэну, а часам і магчымасць размаўляць з публікай на зразумелай ёй мове.

Фестываль будзе грымець сем пятніц. За гэты час акрамя беларусак са сцэны PANDA platforma прагучаць артысткі з Ірану, афра-украінскі гурт Fo Sho, Natalie ‘Tusia’ Beridze і Anushka Chkheidze з Грузіі, Tatar Kyz:lar і Aigel з Татарстану, Petra Nachtmanova, Valentina Bellanova і Ceyhun Kaya з Германіі.

Увесь лайнап – па спасылцы. Квіткі на беларускае трыа – тут.

Нагадаем, што Mustelide – гэта псеўданім Наталлі Куніцкай, музыкі і прадусаркі, якая ўжо пяць год базуецца ў Берліне. Яе апошні альбом – «Ginseng Woman» – выйшаў у 2019 годзе (самы час яго пераслухаць). Са Светай Бень Наталля грала разам у гурце «Серебряная свадьба». Цяпер Mustelide, Света Бень і Галя Чыкіс працуюць у Нямеччыне, у тым ліку – над сумесным матэрыялам.

 

Фота: Mustelide

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.