«Крама» прэзентуе новы альбом анлайн

«Крама» прэзентуе новы альбом анлайн

12 траўня культавы рок-гурт «Крама» прадставіць доўгачаканы альбом «Зацменны блюз» у анлайн-фармаце.

На плытку трапілі 10 трэкаў, створаныя ў выніку сямігадовых пошукаў і эксперыментаў. Вялікі анлайн-канцэрт «Крамы» пачнецца ў 19:00 – там прагучаць не толькі песні з новага альбома, але і вядомая «класіка».

Кошт квіткоў – ад 30 да 100 рублёў – прапануюць абраць самастойна, на якую суму можаш падтрымаць гурт.