Легендарнае этна-трыё «Троіца» дасць канцэрт у Менску
15 траўня этна-трыё «Троіца» ладзіць першы сёлетні канцэрт у Менску. На імпрэзе прагучаць і апошнія песні гурта, і класіка першых альбомаў.
Канцэрт пройдзе ў менскім Палацы культуры імя Шарко на Уральскай, 3, і пачнецца ў 19:00. Квіткі каштуюць ад 30 рублёў, і іх колькасць абмежаваная – праз каранавірус прадаецца толькі палова.
Этна-трыё «Троіца» існуе ўжо 25 гадоў і дагэтуль лічыцца адным з найлепшых і самабытнейшых фолк-гуртоў Беларусі.