«Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» — назва новага альбома «РСП»

«Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» — назва новага альбома «РСП»

Гурт «Разбітае сэрца пацана» вяртаецца з новым студыйным альбомам да фанатаў трасянкі і самых завадных песень пра простыя чалавечыя пачуцці. «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» пазіцыянуюць як «заяву пра час, людзей і каханне, якое працягвае біць у грудзях, нават калі ўсё астатняе разбураецца».

Пасля эксперыментальнага рэлізу «Разве тут» «РСП» вярнуўся да свайго класічнага гучання: жывога, шурпатага, набліжанага да канцэртнага. У сямі трэках зафіксаваная рэфлексія на непрыстойную сённяшнюю рэчаіснасць, але ў цэнтры кожнага з іх – усё, як мы любім: каханне, часам няшчаснае і балючае, але заўсёды жывое і непераадольнае. Кожная песня – пражытая гісторыя.

«Ніякай паказухі – толькі голас, інструменты і пачуцці, – кажуць музыкі. – У новым альбоме кожны можа пазнаць сябе: свае страты, свае смешныя ды абсурдныя моманты, свае мары і страхі. Хтосьці пасмяецца, хтосьці, можа, і паплача. Але галоўнае – пражыць гэты альбом разам з намі, як старую, але вельмі патрэбную размову з тым, хто цябе сапраўды разумее».

«Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» – першы альбом «РСП», запісаны поўным складам не ў Беларусі, а таксама з удзелам Улада Чашчавіка – ён выканаў партыі бас-гітары.

 

 

  Слухаць «Бо кругом свінарнік, а ты прекрасней усех» на ўлюбёным стрымінгу.

 

Новы альбом «РСП» прэзентуе ў Польшчы і Літве: 16.04 – Познань, 17.04 – Кракаў, 18.04 – Гданьск, 19.04 – Беласток, 24.04 – Вроцлаў, 09.05 – Варшава, 10.05 – Вільня. Шукай квіткі на сайце гурта.

 

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.