Тэст: ці ўмееш ты падтрымаць сяброўку?

Верым, што ты не з тых, хто лічыць, быццам кароткай спадніцы дастаткова для згвалтавання. Аднак наш мозг па змоўчанні абараняе нас ад непрыемных ведаў пра свет, і ў трывожны момант яго механізмы могуць спрацаваць так, што замест дозы эмпатыі мы выдаём сяброўцы «сама вінаватая» – проста робім гэта іншымі словамі. Падчас кампаніі «Поддержи_подругу» 34 прыдумаў тэст, каб кожная магла сябе праверыць. Ацані 13 выказванняў і адкажы, ці здольныя яны падтрымаць сяброўку, якая трапіла ў аб’юзіўную сітуацыю.

Тэст: ці ўмееш ты падтрымаць сяброўку?

Старт!

«Мне вельмі шкада, але, можа, не варта было нагадваць яму/ёй пра тое, з-за чаго вы ўжо сварыліся...»

Далей!

«Дарагая, ты проста вельмі добрая да людзей!»

Далей!

«Але ты ж любіш паказытаць нервы і дазваляла яму/ёй пэўныя рэчы...»

Далей!

«Тое, што адбылося з табой, несправядліва і незаслужана».

Далей!

«Чаму ты тры гады маўчала пра гэты выпадак?»

Далей!

«Плакаць – гэта нармальна. Я магу быць побач або сысці, калі хочаш пабыць адна».

Далей!

«Рада, што ты выстаўляеш сняданкі ў інстаграм, значыцца, не так усё дрэнна».

Далей!

«...Але твой пост у Facebook нейкі істэрычны. Паспрабуй змякчыць».

Далей!

«Ён/яна – гнілой душы чалавек, адразу было відаць».

Далей!

«Завітай да маёй тэрапеўткі. Пасля яе са мной такога дакладна не здарыцца».

Далей!

«Падзяляю твой боль. У мяне было падобнае, але я здолела не давесці да краю».

Далей!

«Ты мне вось тады сказала, што я сама вінаватая. А цяпер здзіўляешся».

Далей!

«Сонца мае, можа, гэта нешта кармічнае?»

Далей!
Яшчэ раз!