У траўні 2015-га мы замуцілі праект «Медыя», у межах якога зладзілі чатыры адкрытыя сустрэчы з рэдактарамі самых маладых і актыўных менскіх СМІ. За паўтара года беларускі медыйны ландшафт паспеў крыху змяніцца, наш сайт – абнуліцца, а ЕГУ – выпусціць у свет некалькі дзясяткаў маладых бакалаўраў. Press Club Belarus пры ментарскай падтрымцы 34mag аднаўляе фармат лятучак і запрашае наведацца на першую з іх – з удзелам рэдактарскага складу TUT.by – ужо ў гэты чацвер.

«Адкрытая лятучка» – гэта магчымасць даведацца з першых вуснаў пра ўнутраную кухню асноўных гульцоў беларускага медыйнага поля. Мэта праекту – звесці ў афлайне рэдактараў і чытачоў СМІ, а таксама маладых прафесіяналаў, якія мараць пракласці (марна) сваю сцежку ў журналістыцы. Падчас сустрэч мы пагаворым пра паўсядзённую працу ў рэдакцыях, размеркаванне абавязкаў, манетызацыю і пошук супрацоўнікаў. У лепшых традыцыях – слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні і прапанаваць тэмы для асвятлення. Заадно высветліцца, як тэмы дзеляцца на катэгорыі «адразу так» і «адразу не».
Press Сlub Belarus з бласлаўлення 34mag запускае другі сезон лятучак – цяпер івэнты будуць адбывацца кожны месяц на пляцоўцы клуба ў цэнтры Менска (адрас глядзі ў афішы). Мы таксама вырашылі пашырыць кола спікераў і першымі запрасілі рэдактарскі корпус буйнейшага анлайн-партала TUT.by. Сустрэча з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай і яе паплечніцамі Аленай Шалаевай ды Ульянай Бабаед пройдзе ў гэты чацвер, 20 кастрычніка, а 18:30.
Далей – болей. Сачы за нашай афішай.
Агляд свежых і крутых кароткаметражак, якія бясплатна пакажуць на гэтых выходных.
Большой разговор с Олегом ЛСП, создателем одноименного музыкального проекта из Беларуси, к которому именно в прошлом году пришел настоящий успех.
Cціслы пераказ таго, пра што распавядалі ўдзельнікі першага Media Day ад 34mag.
«Працоўныя рэзервы», школа і родны двор – 17-гадовы рэпер з Менска праводзіць экскурсію па сакральных месцах Усходу.
Чаканыя перавыданні і пераклады культавых тэкстаў.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.