РЭЛІЗ

«Брукі з выпускнога» «РСП»

Удзельнікі «РСП» могуць знайсці рамантыку ў чым заўгодна. У тым ліку ў тых самых бруках з твайго школьнага выпускнога.

 

Словы: Дзяніс Тарасенка
Музыка: Дзяніс Тарасенка і «Разбітае сэрца пацана»

Вокладка: Дзяніс Тарасенка, Юра Дзівакоў
Запіс, звядзенне і майстарынг: Алег Даманчук

 

Другі сінгл «РСП» сёлета. Першы называўся «Мая мінуўшчына» і быў рэанімаванай версіяй забытай песні Дзяніса з дзевяностых. Новая – зноў зварот да настальгіі, але гэтым разам ужо з пазіцыі нашых дзён.

Прэзентацыя пройдзе ў «Корпусе« 18 кастрычніка, а 20:00. Квіткі – вось тут.

 

 «РСП»: 

– Песня «Брукі з выпускнога» – настальгія па школьных часах, бо тады ўсё было магчыма і ўсё было дазволена. Песня заснаваная на рэальных падзеях. Як і ўсе песні «РСП».

DOWNLOAD 35 МБ