На «Першаку» выходзіць дэбютная кружэлка «Вопрос» ад менскага поп-гурта Zui – супольнага праекту музыкантаў груп ili-ili ды «Нагуаль».
Лёгкі ды бесклапотны голас Алены Зуй-Вайцэхоўскай распавядае цягам альбому пра надзённыя пытанні жанчыны, якая сталее, – калісьці яна была дачкой, а цяпер рыхтуецца стаць маці. А Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Андрэй Дробыш з ili-ili ды Юрый Навуменка і Леанід Паўлёнак з «Нагуалю» дапаўняюць яго якаснымі поп-рок аранжыроўкамі.
Гурт Zui пра альбом «Вопрос»:
«Што натхняла? 90-я, бацькі і дзеці, няўдачнікі, «Хедэрліг» і «Смарыска», «Кур’ер» і «Бразілія», скрыжаванне Лабанка і Шамякіна.
Што хочацца сказаць? Прыемна выпускаць дэбютныя альбомы. Нават калі гэта ў цябе не першы дэбютны альбом (а ў выпадку з Лёнем і Юрам, магчыма, дзясяты) – гэта асвяжае. Дае адчуванне маладосці, калі нічога яшчэ не вызначана. Калі ўсё яшчэ пад пытаннем ».
Credits:
Алена Зуй-Вайцэхоўская – вакал, бэк-вакал
Міхаіл Зуй – рытм-гітара
Дзмітрый Есяневіч – сола-гітара
Андрэй Дробыш – сінтэзатар
Юрый Навуменка – кантрабас
Леанід Паўлёнак – ударныя
Віталій Кулеўскі – запіс, звядзенне, аранжыроўкі, саўнд-прадзюсаванне
Сяргей Чайка – мастэрынг
Міхаіл Зуй – аўтар песень
Запіс і звядзенне адбываліся на студыі Sunflowers
Дзіма Ску – дызайн вокладкі
We’re releasing Minsk pop band “Zui” debut record “Vopros” (“Question”) – a joint project of “ili-ili” and “Nahuaĺ” bands.
Aliena Zui-Vajcechoŭskaja's easy and careless voice tells us about vital questions asked by a woman woman who grows up. Once she was a daughter, and now preparing to become a mother. And Mihail Zui, Dzmitryj Jesianievič, Andrej Drobyš from "ili-ili" and Juryj Navumienka i Lieanid Paŭlionak from "Nagual" complement it with high-quality pop-rock arrangements.
КАМЕНТАРЫ (5)
Мило)
Нешта такое блізкае зараз
Альбом очень цеплючий. Аранжировки прекрасны. Тексты не банальны. Спасибо за современный саунд.
Velma pryemnaja muzyczka! Dziakuj.
Нет слов.