Лявон Вольскі краўдфандзіць на новы альбом

Лявон Вольскі краўдфандзіць на новы альбом

Лявон Вольскі краўдфандзіць на новы студыйны альбом «Гравітацыя». Плытка мае стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Новы праект запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам і зараз знаходзіцца на завяршаючай стадыі.

Папярэдні альбом Вольскага быў таксама запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Але гэтым разам выбар лотаў больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрта.

Кошт лотаў – ад 5 да 5000 рублёў. Напрыклад, магчымасць атрымаць свой партрэт у выкананні музыкі каштуе 1000 рублёў. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна па спасылцы.