«СОЮЗ» упершыню выступіць у Вільні

28 сакавіка гурт «СОЮЗ» сыграе першы канцэрт у Вільні.
Гурт «СОЮЗ» цяпер базуецца ў Варшаве, дзе да мультыінструменталістаў Аляксея Чумака і Мікіты Арлова далучыліся калегі Альберт Карх і Ігар Вішнеўскі.
У актыве гурта – тры альбомы: «Это всё совсем не то» (2018), «II» (2019), «Force of the Wind» (2022). Апошні альбом быў прадстаўлены на фэстах у Іспаніі, Германіі, Польшчы, Нідэрландах, Швейцарыі, а таксама на сольніках у розных кутах Еўропы. Пляцоўка Bandcamp уключыла «Force of the Wind» у лік найлепшых альбомаў 2022-га. Гэтую музыку ставілі на BBC Radio 6 і Worldwide FM.
У 2024-м «СОЮЗ» выпусціў два сінглы: «Spring has sprung» (у калабе са знакавай індыйскай спявачкай Ашай Путлі і вядомым шведскім кампазітарам Свэнам Вундэрам) і «Калі ты запытаеш». Апошні трэк – першы беларускамоўны ў дыскаграфіі гурта. Кліп на яго зрабіў бразільскі візуал-артыст Габрыэль Ралім.
Калі: 28 сакавіка, дзверы – 19:00.
Дзе: Mello, Geležinkelio g. 6.
Колькі: для ранніх птушак – € 25, пазней – € 30, на дзвярах – € 35.
Фото: @johnny_cosmic